Сёлета ў краiне плануецца пабудаваць 1,6 мiльёна квадратных метраў iндывiдуальнага жылля.
— У гэтым годзе ёсць заданне па ўводзе ў эксплуатацыю чатырох мiльёнаў квадратных метраў жылля. З iх 40 працэнтаў, а менавiта 1,6 мiльёна квадратных метраў, запланавана пад iндывiдуальную жылую забудову.
Мы спадзяёмся, што ў будучынi стане яшчэ больш актыўна развiвацца комплекснае будаўнiцтва: гэта калi забудоўваюцца вялiкiя зямельныя ўчасткi i домiкi пад ключ перадаюцца людзям. Прычым мяркуем, што гэта будуць не проста жылыя пабудовы, а яшчэ i неабходная сацыяльная iнфраструктура, дзiцячыя сады, школы. У гэтым годзе чакаецца ўвод 10 000 квадратных метраў iндывiдуальнага жылля, пабудаванага такiм спосабам.
Па словах эксперта, больш за ўсё iндывiдуальнае жыллёвае будаўнiцтва запатрабавана ў Мiнскай, Брэсцкай i Гродзенскай абласцях.
— У Мiнскай вобласцi сёлета павiнны пабудаваць 700 000 квадратных метраў iндывiдуальнага жылля, Брэсцкай — 300 000, Гродзенскай — 176 000. Што да планаў на наступны год, то аб’ёмы сапраўды не зменшацца. Мы прапануем абласцях пабудаваць каля 1,8 мiльёна квадратных метраў iндывiдуальнага жылля, сюды ўвойдуць i аб’ёмы комплекснай забудовы. Разглядаецца таксама пытанне па давядзеннi павышанага задання на 2021 год агульнага ўводу жылля ў памеры 4,1 мiльёна квадратных метраў, але гэта яшчэ будзе зацвярджацца ўрадам.
Дарэчы, цяпер набываюць папулярнасць дамы «навыраст». Дзянiс Кульгавы, галоўны архiтэктар праекта ТАА «НикаПроект», растлумачыў, чаму выгадна ўзводзiць такiя пабудовы.
— Мы заўсёды робiм упор на ўнiверсальнасць рашэнняў, каб праект можна было рэалiзаваць у любых горадабудаўнiчых i эканамiчных умовах. Дамы «навыраст» — гэта ўклад у будучыню: спачатку мы прапануем заказчыку пабудаваць адзiн паверх з плоскiм дахам, каб задаволiць яго базавыя патрэбы, а пазней, калi раптам у яго з’явiцца жаданне пашырыць жылплошчу, узводзiм i другi паверх. Пры гэтым памiж работамi можа прайсцi хоць дзесяць гадоў.
glushko@sb.by
Фото БЕЛТА