25 сентября в стране будут отмечать 255-летие Михаила Клеофаса Огинского

Знакамітаму земляку прысвячаецца

oginskizalesse.by
Гэтай падзеі прысвячаецца некалькі мерапрыемстваў. Па-першае, вялікае свята «Вяртанне Паўночных Афінаў» адбу­дзецца ў музеі-сядзібе выбітнага кампазітара, палітычнага і грамадскага дзеяча ў Залессі Смаргонскага раёна. Пачнецца яно з тэатралізаванага прадстаўлення, працягнецца культурнай праграмай «Чароўныя гукі сядзібы». Пасля, анансуе oginskizalesse.by, гасцей чакае знаёмства з традыцыйнымі беларускімі інструментамі «Ад дуды да раяля», аглядная экскурсія па музеі-сядзібе, гульня-падарожжа па пейзажным парку ХІХ стагоддзя. Вечарам артысты Мінскага абласнога драматычнага тэатра пакажуць спектакль Уладзіміра Драздова «Паланэз на вяртанне». На працягу свята 25 верасня на тэрыторыі сядзібы ў Залессі будуць працаваць пляцоўкі «Кітайская альтанка», «Конны двор», «Салодкая паляна» і іншыя.

У гэты ж дзень у Беларускай дзяржаўнай філармоніі адбудзецца прэзентацыя альбома «Адраджэнне і вяртанне. Да 255-годдзя з дня нараджэння М. К. Агінскага». Альбом, паведамляе БЕЛТА, падрыхтаваны Нацыянальным гістарычным музеем, філіялам Музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры, Маладзечанскім дзяржаўным музычным каледжам імя М. К. Агінскага, дабрачынным фондам «Спадчына Міхала Клеафаса Агінскага» ў Маладзечне.

На канцэрце ў Белдзяржфілар­моніі слухачы пачуюць музычныя творы таленавітых прадстаўнікоў дынастыі Агінскіх, знакамітых дзеячаў беларускай, польскай і літоўскай культур, у тым ліку Станіслава Манюшкі, Яна Карловіча і іншых. Кампазіцыі прагучаць у выкананні заслужанага калектыву Дзяржаўнага камернага хору і квінтэта «Амелія» Маладзечанскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М. К. Агінскага. У канцэрце таксама прыме ўдзел саліст Вялікага тэатра Беларусі Андрэй Мацюшонак.

oginskizalesse.by

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter