Всех желающих приглашают поучаствовать в уникальном обряде «Юрье» на Дятловщине

Пазнаёміцца з унікальнымі традыцыямі мясцовых жыхароў запрашаюць 5 мая ў 16 гадзін у вёску Ахонава.


Па словах Марыны Лукіянец, загадчыцы аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці, удзельнікі мерапрыемства разам з народным фальклорным калектывам пройдуць па вёсцы, спыняючыся ля крыжоў, каб у абрадавых песнях папрасіць у святога Юрыя заступніцтва, багатага ўраджаю, добрага надвор'я, моцнага здароўя, шчасця і дабрабыту:

-- Старадаўняе земляробчае свята ў гонар святога Юрыя, які на нашых землях асабліва ўшаноўваўся земляробамі, жыхары вёскі Ахонава на Дзятлаўшчыне святкуюць спрадвеку. Лакальная асаблівасць нашага абраду -- традыцыйны абыход маладых, якія павянчаліся (заключылі шлюб) на працягу года.

Аўтэнтычны абрад з Ахонава стаў першым элементам нематэрыяльнай культурнай спадчыны ў Гродзенскай вобласці.






Фота Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

 

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter