В БГЭУ прошел общеуниверситетский диктант

6 мая факультэт міжнародных бізнес-камунікацый БДЭУ запрасіў усіх прыхільнікаў роднай мовы і нацыянальнай гісторыі на «Агульнаўніверсітэцкую дыктоўку па-беларуску». Арганізатарам мерапрыемства і распачынальнікам такой традыцыі стала кафедра беларускай і рускай моў, паведаміла прэс-служба ўніверсітэта.


 Загадчыца кафедры беларускай і рускай моў Вольга Губская адзначыла: 

– Звычайна «Агульнаўніверсітэцкая дыктоўка» праводзіцца ў БДЭУ ў лютым падчас святкавання Міжнароднага дня роднай мовы. Але гэты год знакавы для нашай краіны, багаты на розныя падзеі і знамянальныя даты. Менавіта сёлета адзначаецца 80-годдзе вызвалення Беларусі. Калі б не было Вялікай Перамогі, не было б і свята роднай мовы. Менавіта таму мы аб’ядналі дзве падзеі ў адну. Зразумела, што дыктоўка прысвечана падзеям вайны. Канкрэтна – аперацыі «Баграціён», дзякуючы якой Беларусь была вызвалена ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Па традыцыі тэкст дыктоўкі чытае ганаровы госць. Сёння ім стаў Руслан Чарнецкі – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь, акцёр Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра ім. М. Горкага, дэпутат VIII склікання, член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы. 


Дэкан ФМБК Юлія Шаўрук адзначыла важнасць і знакавасць гэтага мерапрыемства, асабліва ў гэтым годзе: 

– Памяць пра герояў і ахвяр вайны павінна заўсёды заставацца ў нашых сэрцах.

Фото предоставлено пресс-службой БГЭУ.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter