У вёсцы Зарачанка Гродзенскага раёна адкрыецца новы музей – з ручнікамі, ваеннай формай і экспазіцыяй пра хлеб

25 верасня ў Гродзенскім раёне адкрыецца новы музей, пра гэта паведаміла вядучы метадыст Гродзенскага культурна-інфармацыйнага цэнтра Наталля Рамановіч.


– Музей расчыніць дзверы пасля абнаўлення ў Зарачанскім доме народнай творчасці і будзе называцца “Код памяці”. Тут экспазіцыі ручнікоў, ваеннай формы, традыцыйных беларускіх дываноў, выстаўка «Нараджэнне хлеба», а таксама пакой, прысвечаны быту партызан падчас Вялікай Айчыннай вайны. Атрыбуты пра хлеб стануць сэрцам новага турмаршрута, які так і называецца – «Нараджэнне хлеба» – і аб'яднае аграгарадок Адэльск і вёску Зарачанка. Музей раскажа, у тым ліку пры дапамозе інтэрактыўных праграм, як зерне праторвае свой нялёгкі шлях да караваю ці бохану,  – паведаміла Наталля.

Як пройдзе адкрыццё? На імправізаваным жніўным полі турысты патрапяць у мінулыя стагоддзі, калі не было сеялак. Падчас інтэрактыўнай праграмы «Старыя рэчы з гісторыяй» народны фальклорны гурт «Жывіца» Квасоўскага цэнтра культуры і развіцця народнай творчасці пакажа ўсе этапы здабывання хлеба і традыцыйныя абрады. Таксама ў музеі – ручнікі, посцілкі, настольнікі, старыя фотаздымкі з фальклорных экспедыцый! На ўсё былі здатныя нашы прашчуры!

Фота з асабістага архіва Наталлі РАМАНОВІЧ

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter