Сябра маладосці.

Хто шукае: Марыя Дзям’янаўна Крупская, Асіповічы.

Каго шукае: Яніну Ждановіч, Аляксея Яфімавіча Траццякова.

“Дапамажыце, калі ласка, знайсці сяброўку дзяцінства, Яніну Ждановіч, — звяртаецца Марыя Дзям’янаўна. — Мы з Янінай з адной вёскі, Сёмкінай Слабодкі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці. Затым сяброўка паехала ў Мінск да цёткі з дзядзькам. Тады была апошняя наша з ёй сустрэча. Самастойна знайсці сяброўку не змагла. Можа, адгукнуцца родныя Яніны Ждановіч. Яшчэ шукаю Аляксея Яфімавіча Траццякова, які падчас нашага знаёмства жыў у Краснадарскім краі. Хачу даведацца пра яго лёс”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter