Союз писателей Беларуси передал 400 книг с автографами Городокской библиотеке

Гарадок напярэдадні Дня беларускага пісьменства актыўна рыхтаваўся да свята. Тут рамантавалі пабудовы, дарогі, мянялі вулічнае асвятленне, устанаўлівалі святочныя ілюмінацыі, абнаўлялі фасады. А студэнты з Акадэміі мастацтваў выразалі з каменю фігуры, звязаныя з гісторыяй краю і сюжэтам славутай паэмы. У серыі – рукапацісканне як сімвал згоды, кампазіцыя «Зубр», пляскаты камень з высечанымі словамі «Гарадок» і «Беларусь», зборны вобраз князя і летапісца. Працаваць з камнем складана, падкрэсліваюць майстры, бо для гэтага трэба мець цярплівасць. А асноўным арт-аб’ектам стане буквар, які адкрыюць у абноўленым Вераніцынскім скверы. На доме па вуліцы Савецкай стварылі мурал з гербам кожнага горада, які прымаў Дзень пісьменства. Аснову муралаў таксама склалі цытаты з твораў Янкі Купалы, Якуба Коласа, Анатоля Грачанікава, Уладзіміра Скарынкіна, Рыгора Барадуліна, Кастанціна Вераніцына і многіх іншых. Гэтыя ўрыўкі – на тэму Радзімы, Віцебшчыны, Гарадоччыны.

Фота з архiва «СБ»


Саюз пісьменнікаў Беларусі напярэдадні свята перадаў мясцовай бібліятэцы 400 кніг з аўтографамі пісьменнікаў, расказаў старшыня саюза Алесь Карлюкевіч:

Нашы калегі – празаікі, паэты, драматургі, публіцысты – збяруцца ў Гарадок з усёй краіны і разам з бібліятэкарамі пакажуць літаратуру, звязаную з канкрэтным рэгіёнам. У праграме – сустрэчы з чытачамі, аўтограф-сесіі і прэзентацыі твораў, у тым ліку песень, напісаных спецыяльна да Дня беларускага пісьменства. А падчас урачыстай цырымоніі адкрыцця ўзнагародзім пераможцаў Нацыянальнай літаратурнай прэміі. Сёлета на конкурс пададзена 68 кніжных праектаў. Пасля вывучэння іх экспертнай камісіяй на разгляд журы ўнесены 46 твораў як вядомых, так і маладых аўтараў. З іх толькі шэсць вызначаны пераможцамі.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter