Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

У ролі паслоў роднай краіны выступаюць маладыя беларусы на Сусветным фестывалі студэнтаў і моладзі

Прыгожая каманда ў Сочы

Беларуская дэлегацыя на міжнародным фестывалі, што праходзіць у гэтыя дні ў Сочы, — адна з самых прадстаўнічых. У яе складзе 300 чалавек. І выпадковых сярод іх няма: гэта лідары вядучых моладзевых грамадскіх арганізацый, навукоўцы, журналісты, прадпрымальнікі, IT-спецыялісты, спартсмены...

Праграма сёлетняга фестывалю вельмі насычаная: спартыўныя і творчыя спаборніцтвы, дыскусіі ды сустрэчы са знакамітасцямі. Маладыя людзі сустрэнуцца з нобелеўскім лаўрэатам Жарэсам Алфёравым, пагутараць з пісьменнікам Фрэдэрыкам Бегбедэрам, патанчаць пад Morandi, далучацца да фестывальнага забегу...

Галоўнае ж — маладыя людзі прадставяць родную Беларусь як краіну, што адкрыта для сумесных праектаў. А дапаможа ім у тым вельмі маштабная выстава, якая прэзентуе дасягненні Беларусі ў розных галінах: ад прамысловасці да культуры. Акцэнт жа ў ёй зроблены на ўдзеле моладзі ў грамадскім жыцці, турыстычным патэнцыяле краіны. Беларусь прадстаўлена і як гаспадыня II Еўрапейскіх гульняў 2019 года, чэмпіянату свету па хакеі, які ў 2021 годзе будзе прымаць разам з Латвіяй.

Голас Радзімы № 40 (3544), чацвер, 19 кастрычніка, 2017 у PDF
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter