Проект «Новыя людзі» телеканала «Беларусь 3» стал призером фестиваля в Севастополе

Праект «Новыя людзі» тэлеканала «Беларусь 3» – стаў прызёрам IX фестывалю кіно і тэлефільмаў духоўна-маральнага зместу «Святы Уладзімір» у Севастопалі, паведамляе прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Прыз II ступені ў намінацыі «Праваслаўныя тэлепраекты» атрымаў выпуск, прысвечаны маладому беларускаму разьбару Івану Гірвелю, які майстарскі стварае з дрэва абразы і іншыя прадметы царкоўнай атрыбутыкі.


– Цыкл «Новыя людзі» – гэта галоўным чынам расказ пра тое, што папярэднічае поспеху, гартуе характар на доўгім шляху пераадолення сябе, – распавядае аўтар і рэжысёр праекта, намеснік дырэктара «Беларусь 3» Надзея Габец. – Нашы героі – сапраўдныя маладыя таленты, лаўрэаты рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стыпендыяты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі. Тэатр, музыка, харэаграфія, жывапіс, літаратура – яны арганічна развіваюцца ў розных напрамках, дабіліся і працягваюць дабівацца значных поспехаў. І таму адчуваеш гонар за магчымаць пазнаёміць не толькі беларусаў, але і замежных гледачоў з нашай таленавітай моладдзю.

Цыкл «Новыя людзі» ствараецца за кошт сродкаў мэтавага збору на вытворчасць нацыянальнага кантэнту і выходзіць у эфір штотыдзень. Архіў выпускаў праграмы заўсёды даступны на YouTube-канале «Беларусь 3».

Фото предоставлено пресс-службой Белтелерадиокомпании

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter