Первые письменные памятники с типичными чертами белорусского языка зафиксированы в середине XIII века

Штогод у першыя выхадныя верасня адзначаем нацыянальнае свята з велізарным культурна-гістарычным значэннем – Дзень беларускага пісьменства, дзе сучаснасць набывае каранёвую існасць і цягнецца да спрадвечнага слова прашчураў. Урачыстасць праводзіцца з 1994 года ў гарадах з багатай гістарычнай спадчынай. Сталіцамі ў розныя гады былі Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Орша, Пінск, Заслаўе, Мір, Камянец… А юбілейнае, ХХХ свята духоўнасці, нацыянальнай культуры і кнігадрукавання прыме Гарадок – малая радзіма Канстанціна Вераніцына, аўтара вядомай сатырычна-гумарыстычнай паэмы «Тарас на Парнасе», якая стала помнікам беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя. Праграма сёлета, як заўсёды, насычаная і багатая – сустрэчы з айчыннымі і замежнымі літаратарамі, журналістамі, выдаўцамі, выставы, канцэрты і іншыя актыўнасці. Па традыцыі тут узнагародзяць аўтараў лепшых твораў сучаснай літаратуры.

Иллюстративное фото

Асноўнымі цэнтрамі пісьмовай культуры Старажытнай Русі былі Кіеў і Ноўгарад. Аднак пісьменнасць у XI –XIII стагоддзях шырока распаўсюджвалася і на тэрыторыі этнічнай Беларусі. Пра характар пісьмовай культуры на нашых землях мяркуюць па ўцалелых тагачасных пісьмовых помніках. З далёкіх часоў да нас дайшло некалькі старажытных рукапісных кніг, а таксама Турава-Пінскі летапіс, «Жыціе Ефрасінні Полацкай», полацкія евангеллі, Полацкі летапіс, «Псалтыр»…

Гісторыя беларускамоўнага пісьменства сягае ў сярэдзіну XIII стагоддзя, калі зафіксаваны першыя пісьмовыя помнікі з асобнымі рысамі роднай мовы. Так, ужо ў той час тыповыя беларускамоўныя рысы былі звычайнай з’явай у полацкіх, віцебскіх і смаленскіх граматах. Менавіта тады пачалі фарміравацца ўсходнеславянскія народнасці – руская, беларуская, украінская. І ўжо з XIV стагоддзя старабеларуская мова становіцца дзяржаўнай у ВКЛ, на ёй актыўна складалі канцылярска-юрыдычныя дакументы, вялася дакументацыя ў гарадскіх управах, магістратах, судах, на ёй выдадзены і першы статут ВКЛ.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter