На Гродненщине устраивают ночь традиционных белорусских танцев

Ноч танцаў

Аўтэнтычная харэаграфія займае адно з вядучых месцаў у багатай традыцыйнай культуры беларусаў.

Нашы продкі ўмелі адпачываць. Прычым гэта быў вельмі актыўны адпачынак — з песнямі, гульнямі і, вядома, танцамі. Танцавалі не только на святы, але і ў звычайныя дні ­пасля працы. Полькі, вальсы, факстроты, абэркі, мазуркі, кракавяк, падэспань, «Лысы», «Месяц», «Верабейка», «На рэчаньку», «Якаў», «Млын»… Чаго толькі не было ў рэпертуары беларусаў! Нягледзячы на мудрагелістыя назвы, большасць танцаў была вельмі ­простай ў выкананні, каб усе госці вечарын маглі адчуць сябе паўнавартаснымі ўдзельнікамі. Дастаткова было стаць у кола і зрабіць некалькі нескладаных рухаў. Каб заахвоціць выканаўцаў і далучыць пачаткоўцаў, арганізоўваліся не толькі парныя, але і гуртавыя танцы, танцы-гульні, са зменай пар.



Адчуць сябе часткай традыцыйнай танцавальнай культуры можна і ў наш час. Заўтра на Гро­дзен­шчы­не трэці раз адбудзецца між­народная сустрэча аматараў тра­ды­цыйнай музыкі і танцаў, якую ладзяць удзельнікі сацыяльнага праекта «Танцы гарадзенскіх дворыкаў». Вечарына «Дзень і ноч танцаў у гарадзенскіх дворыках» прой­дзе ў аграсядзібе «Гэлена» ў вёсцы Казіміраўцы Гро­дзен­скага раёна. Арганізатары запрашаюць далучыцца ўсіх жадаючых. На танцполе дзейнічае адзін прынцып: умееш — пачынаеш танцаваць, не ўмееш — становішся ў кола і вучышся ў іншых.



Сустрэча збярэ музыкальныя капэлы Kapela Niwinskich і Kanka Franka з Польшчы, Briсka з Латвіі, «От-Туда» з Расіі, «На таку», Folk Band Kolisnija і «Танцы гарадзенскіх дворыкаў» з Беларусі. Ахвотныя выканаўцы змогуць зайграць падчас вольнага мікрафона. У традыцыйнай музыцы, нагадваюць арганізатары свята, рэй вядуць гармонік, дуда, скрыпка, цымбалы, труба, барабан. Упершыню госці завітаюць на кірмаш музычных інструментаў, дзе змогуць пазнаёміцца з іх аўтарамі і калекцыянерамі. Дзяцей чакае асобная пляцоўка з настольнымі гульнямі, традыцыйнымі танцамі і забавамі.

mila@sb.by

Фота з сацыяльных сетак арганізатараў свята

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter