По всей стране зажигают новогодние они: чем будут удивлять горожан и какие площадки станут самыми красочными?

На светлым баку зімы

Мабыць, любiмае навагодняе ўпрыгажэнне многiх — гiрлянды. Яны зачароўваюць, акунаюць у нешта казачнае i светлае. Усе гарады краiны паступова апранаюцца ў мiгатлiвыя агнi. Першым з рэгiёнаў прымерала святочнае адзенне Гродна. Там галоўную ёлку горада адкрылi 7 снежня, следам прыбраліся Магiлёў i Гомель. Не адстае i сталiца — у пачатку наступнага тыдня мiнчане ацэняць светлавое рашэнне. «Р» даведалася, куды бегчы, каб зрабiць самыя маляўнiчыя фота на яркiм фоне.

У раёнах i кварталах

У Мiнску выбралi 31 пляцоўку, убранню якiх надаюць асаблiвую ўвагу. УП «Мiнгарсвятло» адказвае за 15. На iх плануюць размясцiць 323 святлодыёдныя гiрлянды. Гэта больш за 20 тысяч лямпаў. Упрыгожаць i жывыя дрэвы. Зменяцца 60 зялёных прыгажунь. З размахам адзенуць галоўную ёлку краiны: светлавыя эфекты i малюнкi, 128 гiрляндаў, 21 500 пiкселяў. Работы практычна скончаны, засталiся фiнальныя штрыхi. Сталiца павiнна зазiхацець ва ўсю моц 15 снежня.

Парадуе вока мінчан і зорнае неба — тонкая нацягнутая гірлянда.
Фота Аляксандра Кулеўскага

— Новых пляцовак для iлюмiнацыi сёлета няма. Праўда, спецыялiсты папрацавалi над асобнымi ўчасткамi дарогi, — распавядае пра павевы сталiчнага дэкору начальнiк вытворча-тэхнiчнага аддзела УП «Мiнгарсвятло» Уладлен Чухiн. — Напрыклад, новы дэкор атрымалi ўчасткi на вулiцах Маякоўскага — Дзянiсаўскай i на праспектах Дзяржынскага — Жукава, а таксама скрыжаванне вулiцы Ванеева i праспекта Ракасоўскага, перасячэнне вулiцы Паўла Шпiлеўскага з Iгуменскiм трактам.

На цэнтральных праспектах iлюмiнацыя застанецца ранейшай. Нагадаем, летась цалкам абнавiлi святочнае асвятленне на праспекце Незалежнасцi. Годам раней змянiлi ззянне на праспекце Пераможцаў. У гэты раз мiгатлiвыя гiрлянды расцягнулiся на 150 кiламетраў! Горад упрыгожылi амаль 1700 светлавых плоскасных фiгур. Яны размешчаны на апорах асвятлення. На плошчах i вулiцах ажылi 365 аб’ёмных канструкцый.

Сем казачных дрэў

— У якасцi эксперыменту восенню мы паставiлi адно дэкарыраванае дрэва на плошчы Незалежнасцi. Паглядзелi на рэакцыю жыхароў — iм спадабалася. Цяпер пашырылi: на Кастрычнiцкай плошчы ўстанавiлi сем такiх дрэў, — падзялiўся ходам работ Уладлен Чухiн.

Цэнтральныя пляцоўкi сталiцы — каля Палаца спорту i Кастрычнiцкая. Там запрацуе шмат гандлёвых павiльёнаў, узвядуць сцэны, заззяюць шыкоўныя ёлкi, з’явiцца зорнае неба (нацягнутыя нiткамi ад ёлкi тонкiя гiрлянды). Асноўны колер iлюмiнацыi — сiне-блакiтны.

Першым з рэгiёнаў прымерала святочнае адзенне Гродна.
Фото  БЕЛТА

— На наступны год мы распрацоўваем новы праект дызайн-канцэпцыi светлавога афармлення тых пляцовак, дзе, магчыма, недастаткова цi не было светлавога афармлення, — анансуе змены Уладлен Чухiн. — Рыхтуем альбом з прапановамi, якi накiруем у Мiнгарвыканкам. I ўжо ў 2021 годзе пачнём прыводзiць у дзеянне.

Iлюмiнацыя ў Мiнску будзе працаваць з 15 снежня да 14 студзеня. Уключэнне — каля 17:20, выключэнне ў 24:00. Сталiца заззяе на ўсю ноч на Новы год, каталiцкiя i праваслаўныя Каляды, стары Новы год.

Рэгiёны таксама паступова напаўняюцца духам свята. Напрыклад, у Вiцебску жыхары змогуць атрымаць асалоду ад рознакаляровых агнёў iлюмiнацыi 18 снежня. Традыцыйна самымi маляўнiчымi аб’ектамi стануць плошча Перамогi з навагоднiм шарам вышынёй у пяць метраў i святлодыёдны тунэль вышынёй у 4 метры i даўжынёй у 12. Парадуе вока i галоўная гарадская ёлка. Яна будзе сапраўды яркай, спалучаць чырвоны, сiнi, зялёны, жоўты i iншыя колеры.

tychko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter