На агроусадьбах Миорщины в рамках акции «Вандруй. Адчуй. Натхняйся» организовали мастер-классы по кулинарии

На аграсядзібе ў вёсцы Бабарыкі Міёрскага раёна гаспадары падрыхтавалі да рэспубліканскай акцыі “Вандруй. Адчуй. Натхняйся” майстар-клас па прыгатаванню страў беларускай нацыянальнай кухні ў рускай печы.

 
 
 

– Мы вырашылі захаваць беларускую аўтэнтычнасць, – расказвае гаспадыня, атэставаны экскурсавод і гід-перакладчык Галіна Урбановіч. – Па сутнасці, печ – гэта рэтра-мультыварка. Прапануем дранікі і беларускую бабку, таксама турысты самі змогуць зрабіць яешню з яек ад хатніх курэй і пасмажыць сала.

У гаспадароў аграсядзібы захавалася таксама свая сямейная страва – зельц, які павінен таміцца ў печы. Ён вельмі карысны для суставаў.

– Рэцэпт – ад майго бацькі, ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Аляксандра Емельянавіча Лапечанкава, – працягвае гаспадыня. – Маёй маці Марыі Іванаўне Емяльянавай 93 гады, і ў яе няма праблем з суставамі.

Міёрскі зельц робіцца з свіных ножак, вушэй, хвастоў, дадаюць у яго спецыі, з гародніны – лук і моркву. У вялікі рондаль на 5 літраў кладуць свіныя абсмаленыя ножкі, вушы, хвост, мяса ялавічыны і свініны, парэзанае кавалачкамі. Потым – гародніну і прыправы. Варыць трэба 1,5–2 гадзіны на павольным агні пасля закіпання. Вадкасць памяншаецца напалову, а пасля страва застывае ў халадзільніку. Атрымліваецца вельмі смачна, кажа Галіна Урбановіч.

Яе сын у доме з амаль 100-гадовай гісторыяй, дзе хаваліся ад бамбёжак мясцовыя жыхары і габрэйскія сем'і, зрабіў карчму «У старога млынара». Адна з яе рызынак – травяная гарбата. Сёння тут арганізавалі дэгустацыю крафтавых сыроў і гарбаты з траў. Кветкі стогадовай ліпы, сушаные першакветкі, чабор гаспадары зрабілі разынкай сваіх рэцэптаў. Акрамя таго, тут частуюць верасовым мёдам, сабраным на балоце Ельня, яго купляюць у мясцовых уладальнікаў пчальнікоў.

     

   
    
         
    

Фота з архіва Галіны Урбановіч

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter