Мнение профессора экономики: аграрный сектор – основная подушка экономического запаса нашей страны

Доктар эканамічных навук, прафесар, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Казахстан Ларыса Пакуш лічыць, што магістральны шлях аграрнай галіны нашай краіны правільны: інтэграцыя і далейшая кааперацыя. 

gorkiv.by

Вучоная прызнаецца:

– Самая дарагая для майго сэрца – работа са студэнтамі. У макраэканоміцы ёсць навуковы тэрмін “савакупная прапанова”. Графічна гэта адлюстроўваецца па гарызанталі, потым усклон і вертыкальная частка. Калі графічна адлюстраваць мой працоўны стаж, то ён складаецца з трох частак: выкладанне ў вышэйшых навучальных установах, дзейнасць у партыйных органах Горацкага раёна і Магілёўскай вобласці і дыпламатычная работа ў Казахстане. Усё жыццё звязана з людзьмі. Навуковыя даследаванні кандыдацкай дысертацыі распрацоўвала ў Навасібірскім Інстытуце матэматыкі і эканомікі, якім кіраваў Нобелеўскі лаўрэат Кантаровіч. У 26 гадоў кандыдацкую дысертацыю абараняла па самаму сучаснаму для таго часу метаду матэматычнага мадэліравання. Насычанымі на важныя справы быў пасольскі перыяд. Цешуся тым, што шмат карыснага ўдалося зрабіць для нашай краіны.

Ларыса Пакуш пераканана, што наша сельская гаспадарка развіваецца ў правільным накірунку. Будучае за буйнымі сельгаспрадпрыемствамі. Аграрны сектар – асноўная падушка эканамічнага запасу нашай краіны. Санкцыі, што еўрапейцы прымяняюць супраць нас, толькі гартуюць дзейнасць. Канкурэнцыя ніколі шкоду не прыносіць, а дае магчымасць самастойна развівацца. Па крайняй меры, прадукты харчавання ва ўсім свеце заўжды запатрабаваныя. Асабліва зараз гэта актуальна.



Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter