Карлюкевич: в каждую школу Добруша придут писатели

Сёння такі час, што слова, выкладзенае на паперы, у многім папулярызуецца дзякуючы непасрэдна жывым сустрэчам з чытачамі, у тым ліку і ў школах,адзначыў старшыня Саюза пісьменнікаў Беларусі, дырэктар – галоўны рэдактар выдавецкага дома "Звязда" Аляксандр Карлюкевіч у размове с карэспандэнтам sb.by.



– Дарэчы, гэта прастора нашай асаблівай увагі, – дадаў суразмоўца. – Там, у школе, самыя галоўныя і шчырыя чытачы. Як мне асабіста падаецца, зараз справы ў кнігадрукаванні больш-меньш наладжаныя менавіта ў выданні дзіцячай літаратуры. У Добрушы ў кожную школу ў гэтыя дні прыйдуць пісьменнікі, у першую чаргу з Гомельшчыны, а таксама іншых рэгіёнаў краіны. Жывыя сустрэчы вельмі важныя.

Адной з пляцовак падчас Дня беларускага пісьменства, дзе чытачы змогуць таксама пазнаёміцца з творчасцю сучасных аўтараў, стане ў Добрушы Фестываль кнігі і прэсы, прадстаўлены некалькімі тэматычнымі павільёнамі: "Бацькаўшчына", "Слова пісьменніка", "Белдрук", "Белкніга".

– У нас будзе некалькі пляцовак, – анансаваў Аляксандр Карлюкевіч. – За "Слова пісьменніка" адказвае выдавецтва "Мастацкая літаратура", там найперш будуць прадстаўлены кнігі дзяржаўных выдавецтваў, у тым ліку выдавецкага дома "Звязда" і выдавецтваў "Народная асвета", "Вышэйшая школа", "Беларусь". Лічу, што падзеямі для нашага кнігадрукавання ў апошні час сталі кнігі Алеся Мікалаевіча Бадака, Віктара Анатолевіча Шніпа, Мікалая Іванавіча Чаргінца... Як выдавец я з вялікай прыемнасцю працаваў над кнігай паэзіі Алеся Бадака "Уладар ветру" і зборнікам апавяданняў і аповесцяў "Ідэальны чытач". Той, хто патраціць час на знаёмства з гэтымі кнігамі, а таксама самім аўтарам у Добрушы падчас аўтограф-сесіі альбо прэзентацыі, не пашкадуе.

Фото из архива Александра Карлюкевича

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter