На фестивале «Арт-Минск-2020» можно познакомиться с творчеством более 400 авторов

Далучыцца да прыгожага

У беларускай сталіцы праходзіць міжнародны фестываль мастацтваў «Арт-Мінск». На розных культурных пляцоўках выстаўляюцца творы звыш 400 айчынных і замежных аўтараў, якія працуюць у розных мастацкіх кірунках.

Фото  БЕЛТА

Цэнтральная экспазіцыя форуму — Палац мастацтваў. Акрамя таго, з праектамі фестывалю можна пазнаёміцца ў мастацкай галерэі «Мастацтва», галерэі «БелАрт», Нацыянальнай біблі­ятэцы, Музеі сучаснай скульптуры імя Андрэя Бембеля і г.д. У прыватнасці, гарадская карцінная галерэя твораў Л. Д. Шчамялёва прымае Першы трыенале жывапісу, графікі і скульп­туры Vivat Vita. Праект прадстаўляе лепшыя работы майстроў, якія з’яўляюц­ца членамі Беларускага саюза мастакоў. Акрамя фестывальных работ, тут таксама можна пазнаёміцца з праектам, прысвечаным народным мастакам Беларусі.

Мэта арт-фестывалю не толькі далучыць беларусаў да прыгожага, але і адзначыць самых таленавітых аўтараў. Падчас правядзення форуму запрошанае журы вызначыць лепшыя работы ў намінацыях «Жывапіс», «Графіка», «Скульптура» і іншых, а таксама ўладальніка Гран-пры. Уручэнне ўзнагарод і дыпломаў адбудзецца падчас закрыцця мастацкага фестывалю.

— Гэта вялікая культурная па­дзея для нашай краіны. Тут ёсць шмат яркіх нечаканых работ, якія прымушаюць задумацца. Выстава б’е па ўспрыманні, прымушае ўбачыць новыя тэмы, — пракаменціравала БЕЛТА першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў Наталля Шаранговіч.


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter