«Сегодня уже достали одного. Переплывал озеро в нетрезвом виде»: наш корреспондент на несколько часов заступил на дежурство со спасателями Освода

Адпачынак на бяспечнай хвалi

Спякота захапiла кожны куток краiны, а мы i рады здацца ёй у палон. Калi, як не летам, набываць шакаладны загар, астуджацца марожаным i асвяжацца ў вадаёме. Зрэшты, для некаторых апошняя мэта становiцца задачкай з зорачкай. Часам людзi забываюць пра элементарныя правiлы паводзiн на вадзе, бестурботна заплываюць за буйкi i ныраюць у забароненых месцах. Менавiта таму сiтуацыю на вадаёмах кругласутачна кантралююць супрацоўнiкi Беларускага рэспублiканскага таварыства ратавання на водах. Карэспандэнт «Р» на некалькi гадзiн заступiў на дзяжурства з ратавальнiкамi Асвода i пераканаўся ў iх зладжанай працы.

Назiранне вядзецца з выратавальнай станцыi кругласутачна.

I на сушы, i на вадзе

Камсамольскае возера, другая палова дня. Тэмпература на вулiцы такая, што незразумела, цi то ты ў летняй вопратцы, цi то ў тэрмабялiзне. Ля вады сiтуацыя лепшая: каля берага адчуваецца прыемная прахалода. I зусiм добра прама ў возеры.

Разам з вадалазам IV разраду Максiмам Трымпелiсам i матарыстам-рулявым Паўлам Лiлевiчам мы садзiмся ў дзяжурны катар i адпраўляемся ў рэйд. На хуткасцi, абадзьмутая ветрам, наша каманда гатова ратаваць усiх.

— Сёння ўжо дасталi аднаго, — пачынае Максiм Трымпелiс. — Пераплываў возера ў нецвярозым стане. А калi адчуў, што набліжаецца падмога, расслабiўся i прама ў нас пад носам пачаў апускацца ў бездань. Мы з такiм сутыкаемся не першы i не дзясяты раз, таму выратавалi яго за лiчаныя секунды.

На выратавальнай станцыi дзяжурыць медыцынская сястра, але часам патрабуецца дапамога спецыялiстаў больш высокага ўзроўню. У гэтым сезоне ўжо даводзiлася выклiкаць хуткую дапамогу для мужчыны, якi вясной пераахаладзiўся ў шасцiградуснай вадзе. Адчайны ўцякач ратаваўся ад ахоўнiкаў: аказалася, ён скраў у краме пiва i не прыдумаў нiчога лепшага, як схавацца ад пагонi, пераплыўшы возера. Дзяжурная змена дастала яго з вады i адправiла ў цёплы душ, аднак лазневыя працэдуры аказалiся неэфектыўнымi, i разам з брыгадай мiлiцыi прыйшлося выклiкаць карэту хуткай дапамогi.

Па словах ратавальнiкаў, за буйкi часта трапляюць нават цвярозыя плыўцы. Хтосьцi проста не заўважае i выпадкова заплывае, а пасля папярэджання просiць прабачэння. Ёсць i тыя, хто пачынае распавядаць, што не хоча плаваць з усiмi. Часам даводзiцца гаварыць на эмоцыях, бо па правiлах асводаўцы павiнны рэагаваць на кожнае парушэнне.

Частка ратавальнiкаў працуе на вадзе, частка — на сушы. Калi ўбачылi на беразе матроса, звязваемся з iм па рацыi.

— Прыём-прыём, як абстаноўка?

— Вас чую, абстаноўка спакойная, парушэнняў не заўважана, — сiгналiзуе выратавальнiк.

На Камсамольскiм возеры можна не толькi паплаваць, але i пакатацца на катамаране.

Матрос назiрае за адпачывальнiкамi на тэрыторыi пляжа. Ён бачыць, хто распiвае спiртныя напоi, i адразу папярэджвае — калi чалавек залезе ў ваду, пра гэта будзе паведамлена ў праваахоўныя органы. Таксама ён па рацыi перадае iнфармацыю аб надзвычайных здарэннях на выратавальную станцыю, калi ў гэты час пляж знаходзiцца за зонай бачнасцi воднага патруля. Паведамiў — i толькi потым прыступае да выратавання, калi адчувае, што справiцца. Дзяжурная змена павiнна быць у курсе сiтуацыi i ў любым выпадку выехаць на месца здарэння, каб прадухiлiць бяду (напрыклад, калi тапелец пацягне з сабой на дно i матроса). Са станцыi да пляжа выратавальны катар даплывае за 1—1,5 хвiлiны. У асводаўцаў ёсць пяць хвiлiн, каб дастаць чалавека з вады, — пасля гэтага мозг памiрае з-за недахопу кiслароду.

Як адзначае Максiм Трымпелiс, па новых нарматыўных дакументах дзецi да 14 гадоў не маюць права знаходзiцца каля вадаёмаў без суправаджэння дарослых.

— Дзецi, якiя заплываюць за буйкi, — паказчык таго, што бацькоў побач няма або яны адпачываюць, атрымлiваючы асалоду ад моцных напiткаў, — распавядае вадалаз. — Адказныя мамы i таты назiраюць за сваiм дзiцем i не дапусцяць таго, каб яно заплыло за папераджальныя знакi.

Без камiзэлькi — нiяк

Праплываем пляж i прычальваем каля пункта пракату катамаранаў. З iмi, па логiцы, непрыемнасцей быць не павiнна. Аднак i тут знаходзяцца парушальнiкi.

— Бывае, людзi бяруць плавальныя сродкi напракат, але не выкарыстоўваюць выратавальныя камiзэлькi, што недапушчальна, — тлумачыць Максiм Трымпелiс. — Звычайна мы працуем на апярэджанне, але часам парушальнiкi трапляюць у бяду яшчэ да вусных заўваг. Напрыклад, летась чацвёра нецвярозых сяброў, узяўшы напракат лодку, перакулiлiся ў ёй — усiх выратавалi.

Мы былi ў рэйдзе разам з вадалазам IV разраду Максiмам Трымпелiсам i матарыстам-рулявым Паўлам Лiлевiчам.

На Камсамольскiм возеры часта плаваюць байдарачнiкi. Адчуваючы сябе суперпрафесiяналамi, яны выходзяць на сплаў без камiзэлек, што катэгарычна забаронена. А некаторыя не ведаюць, што асобныя зоны не прызначаны для байдарак, i пераварочваюцца. Пасля выратавання такiх асводаўцы выклiкаюць трэнера i кiраўнiцтва i разбiраюцца ў прычынах парушэння.

Агледзеўшы наваколлi вадаёма, вяртаемся на станцыю. Тут мы працягваем назiраць у бiнокль. На шчасце, у нашу змену нi злосных парушальнiкаў, нi тапельцаў няма. Вiдавочна: любы адпачынак можа быць бяспечным, калi падысцi да яго з розумам i хаця б з мiнiмальнай доляй адказнасцi.

Па новых нарматыўных дакументах дзецi да 14 гадоў не маюць права знаходзiцца каля вадаёмаў без суправаджэння дарослых.

ДАРЭЧЫ

У спрыяльнае купанню надвор'е Асвод уводзiць узмоцнены рэжым назiрання i пастаянны кантроль за пляжамi. Таварыства нагадвае: купацца можна толькi ў спецыяльна адведзеных месцах, абсталяваных буйкамi i таблiчкамi «Купанне дазволена», лепш за ўсё там, дзе дзяжураць ратавальнiкi. Не трэба ўваходзiць у ваду ў стане алкагольнага ап'янення i ныраць, калi не ўпэўнены, што вадаём досыць глыбокi. Дзецi заўсёды павiнны знаходзiцца пад наглядам дарослых.

grudnitskiy@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter