Народный писатель Иван Науменко на фронте воевал в разведке

Разведчык, якi стаў акадэмiкам

Партызанская трылогiя стваралася цягам трынаццацi год

Народны пiсьменнiк Беларусi Iван Навуменка вядомы перш за ўсё як аўтар «партызанскай трылогii», якую складаюць раманы «Сасна пры дарозе», «Вецер у соснах», «Сорак трэцi». Трылогiя пра партызанскi рух на Палессi стваралася цягам трынаццацi год. А ўсяго на рахунку аўтара 15 празаiчных зборнiкаў, 200 навуковых прац i 10 манаграфiй. Iх аўтар узначальваў Вярхоўны Савет БССР, быў вiцэ-прэзiдэнтам Акадэмii навук i дырэктарам Iнстытута лiтаратуры iмя Янкi Купалы… 

NARBEL.BSU.BY

Давайце ўспомнiм цiкавыя факты пра класiка, якому 16 лютага споўнiлася б 95 гадоў.

♦ Нарадзiўся ў маленькiм мястэчку Васiлевiчы ў сям’i чыгуначнiка-абходчыка. У дзяцiнстве па начах залазiў высока на страху i чытаў пры святле месяца. 

♦ Калi пачалася вайна, Навуменку па ўзросце не забралi на фронт. Ён разам з сябрамi апынуўся пад акупацыяй. Было падполле, потым партызанiў, потым — Чырвоная Армiя… 

♦ Пiсьменнiк ваяваў у франтавой разведроце. Ён успамiнаў, як даводзiлася выпаўзаць на нейтральную паласу, далучацца да нямецкай сувязi, падслухоўваць… У холад, зiмой доўга ляжалi на снезе. Потым навучылiся падключацца да падземных кабеляў, навушнiкi клалi на гiтару, каб быў лепшы рэзананс, i лавiлi каштоўныя звесткi проста з варожага штаба. 

Аднойчы ўдалося падслухаць, што немцы збiраюцца ўзарваць плацiну вадасховiшча, каб затрымаць наступленне Чырвонай Армii. Паспелi папярэдзiць, чым выратавалi многiх байцоў. 

За гэта Iван Навуменка атрымаў ордэн Чырвонай Зоркi. Па ўспамiнах дзяцей, ноччу ў сне часта крычаў: «Страляй, бяжы!»

♦ На фронце Навуменка двойчы быў паранены. На Карэльскiм перашыйку атрымаў кантузiю, пасля якой страцiў здольнасць адчуваць пахi. Можа, таму ў ягоных творах шмат апiсанняў пахаў, асаблiва бэзу, якi запомнiўся са школьных гадоў. 

♦ З будучай жонкай пазнаёмiўся ў Купалаўскiм тэатры: звярнуў увагу на прыгожую дзяўчыну, якая звонка смяялася. Да гэтага ўжо быў няўдала жанаты адразу пасля вяртання з фронту. Сам быў высокi, прыгожы, плячысты, з густой грывай валасоў. Шлюб з Ядвiгай Паўлаўнай аказаўся шчаслiвым. Яна стала дацэнтам гiстарычнага факультэта БДУ, нарадзiла траiх дзяцей. 

♦ Любiў збiраць грыбы. I ў сяброўскiх размовах, i ў прозе даваў iнструкцыi пачынаючым грыбнiкам: «Ты не бегай, а тапчыся, шукай». Неяк жартам сказаў пра сына: «Я навучыў Паўлюка чытаць кнiгi i збiраць баравiкi. А больш я i сам нiчога не ўмею». 

Пахаваны Iван Навуменка на Кальварыйскiх могiлках Мiнска. Пад адной плiтою з iм спачывае жонка Ядвiга Паўлаўна, што пайшла з жыцця на шэсць гадоў раней за мужа: яна — у 2000-м, ён — у 2006-м. Над ёй — каталiцкi крыж, над iм — праваслаўны. Вельмi беларуская сiтуацыя: у нас заўсёды было скрыжаванне культур i суiснаванне канфесiй. 

cultura@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter