Новы раман

Кнігу Мікалая Чаргінца «Операция «Кровь» прэзентавалі ў час правядзення Дня беларускага пісьменства
Новы твор старшыні пісьменнікаў Беларусі прадставілі ў Заслаўі галоўны рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура» Віктар Шніп і доктар філалагічных навук, прафесар Іван Саверчанка.

Гэтая кніга створана на аснове даследвання, праведзенага Мікалаем Чаргінцом, вывучэння шматлікіх дакументаў пра ўтрыманне ў час Вялікай Айчыннай вайны мірнага насельніцтва ў канцэнтрацыйных лагерах, донарскіх цэнтрах, дзе ў дзяцей бралі кроў для нямецкіх салдат.

Аўтар глыбока і па-майстэрску адлюстраваў такую няпростую тэму, расказаў на прэзентацыі Іван Саверчанка. Кніга абавязкова кране душы чытачоў апісаннем самых трагічных старонак гісторыі нашай краіны. 

Юлія Бальшакова

Фото Виталий Гиль

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter