В издательстве «Четыре четверти» вышла книга Лилианы Анцух об агрогородке Зембин на Борисовщине

Мацуем каранi

У выдавецтве «Чатыры чвэр­цi» заснавана серыя «Малая радзiма», дзе ўжо выйшлi выданнi пра вёскi Леванова, Лошнiцу, Забашавiчы на Барысаўшчыне, Навасады на Дзяржыншчыне. На гэты раз новы куток — аграгарадок Зембiн — адкрыла чытачам кнiгавыдавец, публiцыст, член Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Лiлiяна Анцух у кнiзе «Зембiн: кароткi экскурс у гiсторыю i сучаснасць. Жыццяпiс зембiнцаў».

Раней мястэчка, а зараз — аграгарадок паўстае ў кнiзе пачынаючы ад XVI стагоддзя. Сотнi жыццяў мясцовых жыхароў забрала Вялiкая Айчынная вайна, прынесла шмат разбурэнняў. Аднак у мiрны час зембiнцы здолелi адрадзiць гаспадарку, стварыць культурнае i духоўнае асяроддзе. Як аснову расповеду аўтар скарыстала дакументальныя i архiўныя крынiцы, навуковыя публiкацыi, успамiны вiдавочцаў падзей, гутаркi з сучаснiкамi.

Кнiга будзе карыснай усiм, хто мае непасрэднае дачыненне да Зембiна, а таксама краязнаўцам, супрацоўнiкам музеяў, экскурсаводам, бiблiятэкарам, выкладчыкам. Больш за тое, выданне па праве можа стаць часткай курса «Барысавазнаўства» ў школах Барысаўшчыны, перакананы старшыня Саюза пiсьменнiкаў Беларусi Алесь Карлюкевiч:
— Гэтая кнiга — выдатны ўнёсак у беларускую краязнаўчую лiтаратуру. А яшчэ — добры прыклад для выдаўцоў, як пашыраць звесткi пра рэгiёны. Такога характару памкненнi — складнiк патрыятычнага выхавання грамадства. Выхавання не на словах, а на справе.
Легендарнае паселiшча ўпершыню атрымлiвае сваю гiсторыка‑краязнаўчую энцыклапедыю, падкрэслiвае Алесь Карлюкевiч:

— Асаблiва хвалюючымi падаюцца старонкi, прысвечаныя драматычным падзеям Вялiкай Айчыннай вайны. Аўтар узнаўляе ў чытацкай свядомасцi жудасныя дзеi, якiя рэльефна, выразна акрэслена характарызуюць змест такой з’явы, як генацыд. Працу Лiлiяны Анцух можна смела залiчыць i да важкага здабытку ў праваслаўным краязнаўстве Барысаўшчыны i ўвогуле Беларусi.

Дарэчы, Зембiн упершыню ўпамiнаецца ў летапiсных крынiцах яшчэ ў 1526 годзе. Iм валодалi тагачасныя магнаты — Радзiвiлы, род Кiшкаў, Саковiчаў, Храптовiчаў… У 1777 годзе тут, напрыклад, было 38 двароў, карчма, бровар i два вадзяныя млыны. А праз тры дзесяцiгоддзi — тры карчмы, бальнiца, школа, чатыры кузнi i 23 крамы. Як пажывае аграгарадок зараз? Iнфраструктура наблiжана да гарадской: бальнiца, бiблiятэка, паўнюткiя тавараў крамы, утульныя дзiцячы садок i школа, у дамах — газ, вада. Яшчэ — маляўнiчая прырода ды чыстае паветра.

— Нельга без душэўнага ўзрушэння чытаць пра тое, што адбывалася на зембiнскай зямлi падчас Вялiкай Айчыннай вайны, — дзелiцца ўражаннямi заслужаны дзеяч культуры Беларусi Зiновiй Прыгодзiч. — Ужо ў 1942‑м тут пачала дзейнiчаць падпольная арганiзацыя, якая падтрымлiвала сувязь з Барысаўскiм гарадскiм падполлем i партызанскай брыгадай «Дзядзькi Колi». Рызыкуючы жыццём, падпольшчыкi дастаўлялi партызанам прадукты, медыкаменты, iнфармацыю пра мясцовы гарнiзон акупантаў, распаўсюджвалi лiстоўкi.

Падрабязна апiсваецца адна з самых значных партызанскiх аперацый — разгром зембiнскага гарнiзона, у якiм было 65 немцаў i 45 палiцаяў. Бой доўжыўся больш за восем гадзiн. Фашысты, нягледзячы на дапамогу карнiкаў з Барысава бронемашынамi i авiяцыяй, пацярпелi поўны разгром.  
Аўтар распавядае пра лёс насельнiкаў зембiнскага гета. 18 жнiўня 1941 года ўсiх яўрэяў сабралi на Базарнай плошчы нiбыта для праверкi дакументаў. А пасля групамi па 15 — 20 чалавек адводзiлi да выкапанай у наваколлi мястэчка ямы i бязлiтасна расстрэльвалi. Усяго забiлi 927 чалавек, сярод якiх дзецi.
Лiлiяна Анцух стварыла гэтую кнiгу, каб не давялося нашчадкам разгадваць таямнiцы XXI стагоддзя праз тое, што мы не паспелi iх занатаваць:

— Сумеснымi дзеяннямi маем магчымасць закласцi моцны падмурак з традыцый i сапраўдных каштоўнасцей для наступных пакаленняў. Нават маленькi ўнёсак кожнага з нас у справу захавання гiстарычнай памяцi i аднаўлення страчанага дапаможа выхоўваць пачуццё гонару за Беларусь, за яе старажытныя вытокi, за вядомых i яшчэ невядомых герояў, а моладзi — выбiраць надзейныя арыенцiры i знайсцi сваё месца ў жыццi.

basikirskaya@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter