Духоўная спадчына – у кнізе

У Заслаўі разгарнулася выстаўка-продаж праваслаўнай кігі...
На галоўнай пляцоўцы, якая чакае афіцыйнага адкрыцця свята беларускага пісьменства, разгарнулася выстаўка-продаж праваслаўнай кігі.


Як паведаміў супрацоўнік выдавецтва Беларускага экзархата Аляксанд Гладкі, на продаж прадстаўлена больша за сто друкаваных выданняў, сярод якіх тры незвычайныя кнігі.
«Гэта факсімільныя выданні Полацкага Евангелля 12 стагоддзя, Жыціе Ефрасінні Полацкай, а таксама Слуцкае Евангеліе 16 стагоддзя. Акрамя таго, на экспазіцыі кожны жадаючы зможа набыць дзіцячыя кігі вершаў. Яны, дарэчы, больш за ўся карыстаюцца папулярнасцю», - расказаў Аляксандар Іванавіч.



Выдавецтва Беларускага экзархата працуе амаль два дзесяцігоддзі. За гэты час кнігі аднаго з буйнейшых выдавецтваў праваслаўнай царквы прэзентваліся ў кожнай сталіцы беларускага пісьментсва.
«Але заслаўскія чытальнікі сустрэлі нас лепш за ўсё. Такога інтарэсу да рэлігійных выданняў я ўжо і не помню», - падзяліўся ўражаннямі супрацоўнік выдавецтва.

Таццяна Бізюк
Здымкі: Віталь Піваварчык

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter