Аб Рагнедзе – праз музыку

На Дне беларускага пісьменства распачаліся “Заслаўскія чытанні”...
Такая навукова-практычная канферэнцыя стала добрай традыцыяй свята. Знакамітыя навыкоўцы, літаратары і мовазнаўцы выступілі з паведамляннямі, якія цесна звязаны з гісторяй сённяшняй сталіцы пісьменства. Госці “чытанняў” даведаліся, хто такі князь Ізяслаў, чаму невялічкія вуліцы горада маюць старажытныя назвы, а таксама пачулі аповед пра Рагнеду, які суправаджаўся фартэпіяннай музыкай.



“Чытанні прывязваюцца да той мясціны, дзе праводзіцца свята. Так, з часу заснавання горада прайшло шмат стагоддзяў, але мясціна гэта ганарыцца знакамітымі князямі і беражэ памяць пра іх па сённяшні час. У гэым годзе каля пятнаццаці навукоўцаў выступілі перад гасцямі свята, і ведаеце – ім падабаецца”, -- адзначыў дацэнт кафедры беларускай літаратуры і культуры БДУ Анатоль Верабей.

Таццяна Бізюк

Фота: Віталь Піваварчык

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter