Источник: Голас Радзiмы
Голас Радзiмы

Улетку на фэсце “Маладзечна–2017” знакаміты аркестр Міхаіла Фінберга прадставіць праграму ў гонар 135-годдзя Якуба Коласа і Янкі Купалы

Заспяваем з Песнярамі

У яе ўвойдзе 38 твораў.
Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр Беларусі вызначаецца пашанай, увагай да беларускай песеннай творчасці. Сёлета ж ён ушануе класікаў: адкрые Нацыянальны фэст беларускай песні і паэзіі “Маладзечна–2017” новай канцэртнай праграмай у гонар 135-годдзя народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Кіраўнік аркестра Міхаіл Фінберг паведаміў: новая праграма знакамітага калектыву прысвечана юбілею Песняроў, заснаваная на іх творчасці. У яе ўвайшло 38 твораў: як ужо вядомыя песні ў новых аранжыроўках, так і малавядомыя. “Праграма цалкам гатовая, будзе прадстаўлена шырокай публіцы толькі на фэсце ў Маладзечне: на пачатку чэрвеня”, — удакладніў Міхаіл Фінберг. Ён лічыць: любоў да сваёй краіны, павага да нацыянальнага мастацтва — гэта прыкмета чалавека культурнага. З дапамогай такіх канцэртных праграм артысты сведчаць, наколькі прыгожая беларуская паэзія, музыка. Такімі скарбамі можна ганарыцца!

У новай праграме бяруць удзел 10 салістаў, сярод іх шмат маладых спевакоў. Па словах Маэстра, яны вельмі здольныя, выдатна спяваюць на розных мовах і пры тым любяць родную, беларускую.

Голас Радзімы № 8 (3512), чацвер, 23 лютага , 2017 у PDF

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter