Рэпартаж: як служаць ваенныя сувязісты новага пакалення

Ёсць надзейная сувязь

Вайскоўцы 742-га палявога вузла сувязі сіл спецыяльных аперацый прынялі ўдзел у агульнавайсковых вучэн-нях, а зараз рыхтуюцца да палявых выхадаў. Гэтая вайсковая часць сфарміравана нядаўна. Пры вызначэнні яе назвы ў мэтах захавання пераемнасці традыцый палявому вузлу сувязі быў прысвоены нумар 742, што сімвалізуе адпаведны асобны батальён 103-й Віцебскай паветрана-дэсантнай дывізіі. 


— Пры рэфармаванні 103-й дывізіі, салдаты якой праходзілі службу ў тым ліку ў Афганістане, батальён сувязі наогул скарацілі, — расказвае Аляксей Трахімовіч, камандзір вайсковай часці 19310. — Між тым гэта быў адзіны ў краіне батальён сувязі, які пасля Вялікай Айчыннай вайны браў удзел у баявых дзеяннях. Міністэрства абароны, а таксама камандуючы сіламі спецыяльных аперацый вырашылі адрадзіць яго традыцыі, і наш палявы вузел сувязі стаў правапераемнікам славутага батальёна. 

Задача ў гэтых вайскоўцаў адна, але вельмі важная: забяспечыць бесперабойнай сувяззю камандаванне сіл спецыяльных аперацый — дэсантных, дэсантна-штурмавых брыгад, каб даць магчымасць каардынаваць дзеянні войск ва ўсёй краіне.

— Сістэма сувязі Узброеных Сіл ідзе наперад велізарнымі крокамі, — запэўнівае Аляксей Трахімовіч. — Сёння яна ўжо практычна нічым не адрозніваецца па сваіх функцыях і магчымасцях ад грамадзянскіх сістэм. У палявых умовах мы можам забяспечыць высокай якасці інтэрнэт, відэасувязь, канферэнц-сувязь.

Комплексная машына сувязі дазваляе камандаванню кантраляваць сітуацыю.

Нягледзячы на прымяненне высокіх тэхналогій, не адмовіліся вайскоўцы і ад звычайнага тэлеграфа з яго азбукай Морзэ.

— Гэта той від сувязі, які практычна немагчыма падавіць, — тлумачыць Андрэй Іванін, намеснік камандзіра па ідэалагічнай рабоце. — Няхай праціўнік ставіць радыёпамехі — стук ключа тэлеграфіста ўсё роўна пачуюць. Ён, можа, і не зусім зручны, але ад яго адыдуць няскора.

Сувязь заслужана называюць нервам Узброеных Сіл. Салдаты-сувязісты павінны мець не толькі выдатную фізічную падрыхтоўку, хутка бегаць і трапна страляць. Как быць на «ты» з максімальна камп’ютарызаванымі і аўтаматызаванымі сістэмамі, трэба валодаць яшчэ і выдатным розумам.

Віктар Руплевіч, начальнік аўтаномнай апаратнай, якая забяспечвае сувяззю 32 абаненты, прызваўся ў армію пасля заканчэння політэхнічнага каледжа. У 742-і палявы вузел сувязі ён трапіў па размеркаванні і ні разу пра гэта не пашкадаваў. Калі скончыўся тэрмін, застаўся служыць па кантракце.

— Мне тут вельмі падабаецца, — кажа ён. — Пакуль што планую звязаць сваё жыццё з арміяй. Магчыма, пазней буду паступаць у Разанскае вышэйшае паветрана-дэсантнае каманднае вучылішча. Я бачу ў сабе патэнцыял кіраўніка, арганізатара. 

Арцём АНІШЧУК, начальнік цэнтра каналаўтварэння, і Максім ЦЫНГЕЛЬ, тэхнік апаратнай, правяраюць каналы сувязі

А пакуль што Віктар рупліва завіхаецца каля двух аўтаматызаваных рабочых месцаў у кузаве КамАЗа павышанай праходнасці, з павялічанымі паліўнымі бакамі. Машына можа даехаць амаль да любога пункта краіны, а там служачыя за лічаныя хвіліны развернуць аўтаномны пункт бесперабойнай шматканальнай сувязі. Апаратная сілкуецца ад прамысловай сеткі магутнасцю 380 В або ад уласных дызельных генератараў. Амаль усю каардынацыю ажыццяўляюць камп’ютары, але і нагляд чалавека неабходны. 

Малодшаму сержанту Дзмітрыю Акуловічу служыць тэрміновую яшчэ 8 месяцаў. Аднак ён ужо плануе працягнуць службу па кантракце. Зараз салдат кіруе радыёстанцыяй, размешчанай на базе амаль што рарытэтнага ГАЗ-66.

Праца не сціхае нават у Дзень абаронцаў Айчыны: салдаты ладзяць агульную сувязь для дзвюх аўтаномных апаратных — на 32 і 150 абанентаў. Кажуць, калі тыя будуць працаваць сінхронна, істотна павялічыцца іх магутнасць. А яе з развіццём тэхналогій патрабуецца ўсё больш.

nevmer@mail.ru

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter