Восстановление электроснабжения и создание ситуационного штаба: как Витебская область борется с последствиями катастрофы

Ветру разбуральныя парывы

У панядзелак Вiцебская вобласць апынулася ў эпiцэнтры непагадзi. З-за моцнага навальнiчнага фронту i шквалiстага ветру пацярпелi населеныя пункты чатырох раёнаў —Полацкага, Расонскага, Глыбоцкага i Сенненскага. Максiмальныя пашкоджаннi стыхiя нанесла Расонскаму раёну. Парывы ветру на тэрыторыi вобласцi дасягалi 16 метраў за секунду. Стыхiя валiла дрэвы, якiя пашкоджвалi дахi дамоў i пабудоў, аўтамабiлi. У Расонскiм раёне ад падзення дрэва пацярпела 38-гадовая жанчына, у яе траўмiравана нага. Дапамогу ёй аказалi супрацоўнiкi МНС. Пацярпелую шпiталiзавалi.

Парывы ветру на тэрыторыі Віцебскай вобласці дасягалі 16 метраў за секунду: дахі будынкаў не вытрымлівалі.
vitebsk.mchs.gov.by

Паводле аператыўных даных МНС, пашкоджаны дахi 27 жылых дамоў, чатырох гаспадарчых пабудоў i дзесяцi аб’ектаў сацкультбыту. Зафiксавалi 45 выпадкаў падзення дрэў: 25 — у Расонскiм, па сем — у Полацкiм i Вiцебскiм, тры — у Лёзненскiм i адзiн — у Сенненскiм раёнах. У Полацкiм раёне зафiксавана два выпадкi падзення дрэў на праезную частку аўтадарог з утварэннем завалаў агульнай працягласцю 800 метраў. Затрымка руху аўтатранспарту склала 2 гадзiны 45 хвiлiн. Элементамi дахаў i паваленымi дрэвамi ў Расонскiм раёне пашкоджана 60 аўтамабiляў.

Для лiквiдацыi наступстваў непагадзi ў кожным рэгiёне аператыўна разгарнулi сiтуацыйныя штабы. Яны каардынуюць дзеяннi ўсiх зацiкаўленых службаў. Акрамя таго, у сёлах правялi падворныя абходы, каб у выпадку неабходнасцi эвакуiраваць мясцовых жыхароў. МНС задзейнiчала 40 адзiнак тэхнiкi i больш за 150 чалавек асабовага складу.

У Віцебскай вобласці ў выніку буянства стыхіі зафіксавалі 45 выпадкаў падзення дрэў.

Па дадзеных ДВА «Белэнерга», на тэрыторыi Вiцебскай вобласцi перыядычна парушалася электразабеспячэнне 210 населеных пунктаў, 14 сельскагаспадарчых будынкаў i 574 трансфарматарных падстанцый. Асноўная прычына перабояў электраэнергii — падзенне дрэў i iх галiнак на правады лiнiй электраперадачы.

— Часовыя адключэннi назiралiся ў некаторых населеных пунктах Шумiлiнскага, Вiцебскага, Шаркаўшчынскага, Мёрскага, Лёзненскага, Полацкага, Аршанскага, Талачынскага i iншых раёнаў вобласцi, — паведамiла «Белэнерга» ў сваiм Telegram-канале. У iнфармацыi адзначаецца: у выпадку адсутнасцi электразабеспячэння неабходна звяртацца па тэлефоне 144.

Над аднаўленнем пашкоджанняў працавалi аварыйныя брыгады. Дзякуючы гэтаму па стане на 16:00 3 жнiўня энергазабеспячэнне наладжана ва ўсiх пацярпелых ад стыхii населеных пунктах.

tychko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter