Впервые клип белорусских музыкантов набрал более ста миллионов просмотров

Вартыя месца ў плэеры

Удзельнікі гурта IOWA дзявяты год жывуць і працуюць у Санкт-Пецярбургу. Аднак мы называем гэты гурт сваім — яго салістка Кацярына Іванчыкава родам з горада Чавусы Магілёўскай вобласці. Менавіта там, у мясцовым эстрадным гуртку, будучы 6-гадовай дзяўчынкай, яна пачала спяваць. У старэйшых класах Каця, якая ўжо пісала песні, загарэлася ідэяй стварыць уласны гурт. Праўда, у жыццё ідэя ператварылася крыху пазней, калі за плячыма Іванчыкавай былі БДПУ імя Максіма Танка па спецыяльнасці “Філолаг і журналіст” і вопыт удзелу ў некалькіх буйных музычных праектах. Тым не менш мара ажыццявілася, і ні дзе-небудзь, а ў Магілёве.

Кадр з кліпа “Б’е біт”

З 2008 па 2010 год Кацярына Іванчыкава разам з Леанідам Цярэшчанкам і Васілём Буланавым працавалі ў Беларусі, пакуль пасля шэрагу атмасферных канцэртаў, арганізаваных у Санкт-Пецярбургу, не вырашылі пераехаць у гэты горад, дзе жывуць па сёння.

Калектыў неаднаразова атрымліваў беларускія і расійскія музычныя прэміі. Музыканты актыўна гастраліруюць, удзельнічаюць у папулярных тэлевізійных і музычных праектах, пішуць саўндтрэкі да фільмаў... Іх кампазіцыі гучаць у серыялах “Кухня”, “Фізрук”, “Салодкае жыццё” і іншых. Хіты IOWA неаднаразова аказваліся на вяршынях хіт-парадаў, а кліпы на песні гурта — у спісе самых папулярных. Самае паспяховае відэа — на кампазіцыю “Б’е біт” 2016 года. На YouTube кліп паглядзелі ўжо больш за 100 мільёнаў разоў. І гэта абсалютны рэкорд для айчынных музыкантаў. У чым жа сакрэт IOWA? На афіцыйным сайце музыкантаў так тлумачыцца іх фенаменальнасць: “Усё проста: у песнях гурта IOWA на зразумелай і маляўнічай мове распавядаюцца няхітрыя і смешныя гісторыі, якія здараліся ў жыцці ці хоць ва ўяўленні з кожным, у тым ліку і з аўтарам тэкстаў і вакалісткай Кацяй Іванчыкавай. Аранжыроўкі IOWA хоць і простыя, але гучаць так, як лепшая ў свеце поп-музыка — і да болю знаёма, і свежа”.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter