Топ-5 произведений Василя Быкова, которые должен прочитать каждый

19 чэрвеня 1924 года нарадзіўся беларускі пісьменнік Васіль Быкаў. Большасць твораў, напісаных аўтарам, – аповесці, дзеянне якіх адбываецца ў час Вялікай Айчыннай вайны. У іх паказаны маральны выбар чалавека ў найбольш драматычныя моманты жыцця. Быкаў на свае вочы бачыў вайну, таму так ярка і эмацыянальна яму ўдавалася перадаць увесь цяжар ваенных гадоў. Прапануем вам пяць кніг народнага пісьменніка Беларусі, якія праславілі беларускую літаратуру на ўвесь свет.

«Сотнікаў»



Аповесць-разважанне аб вечных філасофскіх пытаннях – цане жыцця і смерці, баязлівасці і гераізме, вернасці абавязку і здрадзе.
Быкаў агаляе барацьбу дабра і зла ў душах герояў, даследуе псіхалагічны стан людзей падчас вайны. Аўтар не дае канчатковых адзнак персанажам, пакідаючы гэтае права за чытачом.
   

«У тумане»

Дзеянне адбываецца ў 1942 годзе ў акупаванай немцамі Беларусі. Пуцявога абходчыка Сушчэню ілжыва абвінавачваюць у супрацоўніцтве з акупантамі.
Два партызаны прыязджаюць на хутар да Сушчэні, каб здзейсніць расправу. У надзеі даказаць сваю невінаватасць Сушчэня спрабуе зрабіць маральны выбар у амаральных абставінах.

Па матывах аповесці беларускі рэжысёр Сяргей Лазніца зняў аднайменную кінастужку, якая ўдзельнічала ў Канскiм кінафестывалi 2012 года ў намінацыі «Залатая пальмавая галіна».  

  «Жураўліны крык»

Вялікая Айчынная вайна. Чырвоная Армія адступае. Настаў цяжкі час для савецкага народа.
Але ў гэты час нараджаюцца героі, імёны якіх невядомыя, але якія прынеслі ў ахвяру свае жыцці дзеля Перамогі.
Іх было шасцёра.
Ім дадзены загад: утрымаць чыгуначны пераезд, затрымаць як мага даўжэй наступ немцаў, даць нашым магчымасць адступіць... 

«Знак бяды»



Сцепаніда і Пятрок Багатка жывуць на хутары Яхімоўшчына, за тры кіламетры ад горада Выселкі.
Паліцыя прывяла да іх немцаў, якія ўвайшлі ў суседнюю вёску. Мяккі па сваёй прыродзе, Пятрок спачатку стараецца з усіх сіл пазбягаць канфліктаў з нацыстамі, спадзеючыся, што ўсё абыдзецца мірна.
Аднак Сцепаніда разумее, што бяда прыйшла ў дом.

З першых хвілін нацысты адчулі маўклівую пагарду гаспадыні дома, яе відавочнае нежаданне дагадзіць якім-небудзь чынам…   

«Адна ноч»

Аповед таксама аб Вялікай Айчыннай вайне.
Рускi і немец аказваюцца зняволенымi ў склепе. Аб'яднаныя агульнай бядой, героі становяцца сябрамі, але, вызваліўшыся, зноў ператвараюцца ў ворагаў.   


Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter