Спектакль Купаловского театра можно будет посмотреть онлайн

Практычна 30 000 гледачоў паглядзелі спектаклі Купалаўскага тэатра анлайн. Нагадаем, на мінулым тыдні Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы распачаў праект “Тыдзень Купалаўскага online”, мэта якога — запісаць спецыяльна для сваіх гледачоў па ўсім свеце самыя цікавыя пастаноўкі з рэпертуару тэатра. 


Сцэны са спектакля "Паўлінка"

Першай усіх беларусаў свету аб'яднала славутая “Паўлінка”, якую ў выкананні артыстаў Купалаўскага тэатра паглядзелі каля 20 000 гледачоў. Прэс-сакратар тэатра Паліна Крышчановіч пералічвае:

 Анлайн-паказ глядзелі ў ААЭ, Азербайджане, Арменіі, Бельгіі, Грузіі, Германіі, ЗША, Ізраілі, Іспаніі, Казахстане, Канадзе, Кыргызстане, Латвіі, Літве, Пакістане, Партугаліі, Польшчы, Расіі, Славакіі, Турцыі, Украіне, Францыі, Японіі ды ў іншых краінах. А беларуская дыяспара ў Мадрыдзе нават арганізавала прагляд трансляцыі ў нацыянальных касцюмах! Да таго ж падпісчыкі Купалаўскага тэатра ў Instagram i Facebook, а таксама артысты тэатра зладзілі флэшмоб па запрашэнні да анлайн-прагляду спектакля.


Сцэны са спектакля "Вельтмайстар-акардэон"

Другую пастаноўку  спектакль-канцэрт “Вельтмайстар-акардэон” рэжысёра Мікалая Пінігіна  у межах праекта “Тыдзень Купалаўскага online” паглядзелі каля 7000 гледачоў на трох кантынентах. Паказ запісу спектакля прайшоў на YouTube-канале Купалаўскага тэатра абсалютна бясплатна без тэрытарыяльных абмежаванняў. 

А ўжо сёння, 2 красавіка, ва ўсіх аматараў беларускай культуры будзе магчымасць пазнаёміцца з пастаноўкай з рэпертуару камернай сцэны. Спектакль “Ураджай” Дзмітрыя Цішко па п’есе сучаснага беларускага драматурга Паўла Пражко ў мінулым годзе наведаў Бабруйск і Парыж, а ў пачатку 2020-га  Маскву. Паглядзець запіс спектакля можна будзе па-ранейшаму на афіцыйным YouTube-канале тэатра. Спасылка на прагляд будзе даступная толькі на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 другога красавіка да 9.00 трэцяга красавіка.


Сцэны са спектакля "Ураджай"

Фотаздымкі з сайта Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter