В Березинском биосферном заповеднике на следующей неделе откроют Музей меда

Салодкае золата

Беларусы з даўніх часоў любілі і шанавалі мёд. Спачатку займаліся дзікім пчалярствам — знаходзілі пчаліныя гнёзды ў дуплах дрэў і збіралі мёд. Пазней з’явіліся свядомыя бортнікі, якія выкарыстоўвалі спецыяльныя борці і вуллі. Мёд і прадукты пчалярства актыўна ўжываліся насельніцтвам, а таксама адпраўляліся на экспарт.


Прасачыць гісторыю развіцця пчалярства ў Беларусі, дакрануцца да таямнічага свету пчол, паспрабаваць мёд з розных раслін хутка можна будзе ў Музеі мёду на тэрыторыі Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Яго адкрыццё запланавана на наступную пятніцу, 14 жніўня, — у гэты дзень якраз адзначаецца Мядовы Спас.

Будаўнічыя абавязкі ўзялі на сябе супрацоўнікі запаведніка, а вось афармленнем музея займаецца каманда сялянскай фермерскай гаспадаркі «Мядовая сям’я». Экспанаты збіралі з розных куткоў краіны. Сярод іх як абсталяванне старой канструкцыі (борці, лежакі і іншыя), так і самыя сучасныя вуллі, якія выкарыстоўваюцца на большасці прамысловых пчальнікоў. У музеі будуць выстаўлены таксама пасечны інвентар, гербарыі і насенне меданосаў, розныя гатункі мёду. Дарэчы, усіх наведвальнікаў новага турыстычнага аб’екта, паведамляе berezinsky.by, чакае чаяпіцце з дэгустацыяй салодкага золата.


На тэрыторыі эксперыментальнай лесапаляўнічай гаспадаркі «Барсукі», якая знаходзіцца каля межаў запаведніка, пчалаводы размясцілі каля 800 вулляў. Мёд тут здабываецца ў адным з самых экалагічна чыстых месцаў краіны, удалечыні ад дарог і сельскагаспадарчых палёў. Яго можна будзе не толькі пакаштаваць, але і набыць.

Кіраўніцтва Бярэзінскага біясфернага запаведніка ўпэўнена, што Музей мёду будзе спрыяць экалагічнаму выхаванню грамадзян розных узростаў, далучаючы іх да пчалярства і спажывання гэтага карыснага прадукту.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter