В день 80-й годовщины начала Великой Отечественной войны Белтелерадиокомпания почтит память жертв войны и защитников Родины

Рэха вайны

22 чэрвеня ў Беларусi адзначаецца Дзень усенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны. У гэты дзень 80 гадоў таму фашысцкая Германiя распачала крывавую вайну супраць Савецкага Саюза i разам з тым беспрэцэдэнтную палiтыку генацыду насельнiцтва беларускiх зямель. Памятнай i журботнай для ўсiх беларусаў даце Белтэлерадыёкампанiя прысвячае прэм’еру хранiкальна-дакументаль­нага фiльма Агенцтва тэленавiн, а таксама новы дакументальны цыкл «Брэсцкая крэпасць» i тэматычны кiнапаказ на тэлеканале «Беларусь 3».

У 1982 годзе здымачная група карціны «Вазьму твой боль» атрымала Дзяржаўную прэмію БССР.
ДОМ КІНО

У самым пачатку 

22 чэрвеня 1941 года амаль 19,5 тысячы пагранiчнiкаў Беларускай пагранiчнай акругi першымi сустрэлi гiтлераўцаў, калi тыя, парушыўшы ўсе дагаворы, уварва­лi­ся на нашы землi. У сваiм новым маштабным праекце «Баявы разлiк 41-га» журналiсты Агенцтва тэленавiн распавядуць пра подзвiг «зялёных фуражак», большасць з якiх гераiчна аддалi сваё жыццё ў першыя днi вайны, абараняючы кожны кiламетр дзяржаўнай гранi­цы. Прэм’ера фiльма «Баявы разлiк 41-га» адбудзецца на «Беларусь 1» увечары, адразу пасля iнфармацый­най праграмы «Панарама».

Новы чатырохсерыйны дакументальны цыкл фiльмаў «Брэсцкая крэпасць» да Дня ўсенароднай памяцi ахвяр Вялiкай Айчыннай вайны таксама падрыхтаваў тэлеканал «Беларусь 3». Кожную новую серыю можна будзе знайсцi ў эфiры з 22 па 26 чэрвеня ў 14:10 i 21:05.

Сёння легендарная цытадэль не мае патрэбы ў асаблiвым прадстаў­леннi. Адзi­ная ва ўсiм свеце крэпасць-герой застаецца самым навед­вальным месцам краiны: у музеi пад адкрытым небам, унесеным у дзяржаўны спiс гiсторыка-культурных каштоўнасцей, ужо пабы­валi больш за 25 мiльёнаў чалавек. Зараз архiтэктурны ансамбль «Брэсцкая крэпасць-герой» — тэрыторыя мiру, але цi скончылася вайна за праўду пра яе? Хто яны, сучасныя Сяргеi Смiрновы, i цi патрэб­ны зараз светлай памяцi абаронцаў крэпасцi свае заступнiкi? Гэтымi пытаннямi задалася аўтар дакументальнага цыкла Алена Дамiева:

— Амаль уся тэрыторыя сучаснага мемарыяла — месца бязлiтасных баёў, бадай што кожны квадратны метр абсыпаны смяротным металам. Жывая памяць пра вайну, зверскую i жахлiвую, — адзiная зброя, якая дапамагае зберагаць мiр. I з гэтага пункта гледжання «Брэсцкая крэпасць-герой» дагэтуль працягвае сваё змаганне.

Злачынства i пакаранне

Акрамя «Брэсцкай крэпасцi», гледачоў чакае паказ фiльмаў, якiя сталi класiкай савецкага i беларускага ваеннага кiно, — гэта ў тым лiку драма Iвана Пыр’ева «У шэсць гадзiн вечара пасля вайны», а таксама культавы гiсторыка-публiцыстычны фiльм Мiхаiла Рома «Звычайны фашызм» i экранiзацыя рамана Iвана Шамякiна «Вазьму твой боль» ад рэжысёра Мiхаiла Пташука.  

Увечары ў 21:30 тэлеканал «Беларусь 3» таксама прапануе гледачам новую канцэртную праграму сiмфанiчнага аркестра Белтэлерадыёкампанii пад кiраў­нiцт­вам Аляксандра Сасноўскага «Рэха вайны». У выкананнi артыс­таў медыяхолдынга ў першай частцы канцэрта прагучаць сiм­фонiя № 7 «Ленiнградская» Дзмiтрыя Шастаковiча i фрагменты «Альпiй­скай балады» Яўгена Глебава, у другой частцы — сiмфонii № 9 i 5 Дзмiтрыя Шастаковiча.

leonovich@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter