Письменнiца Алена Стэльмах: наша краіна не можа быць слабой, бо беларусы - мудрыя людзі

- Ці не апынуліся зараз мы ў сітуацыі, калі хто грамчэй крычыць - таго больш слухаюць, хто вылье больш бруду - таго і праўда? Ці не наклікаюць і ў Беларусь дзялкі сусветных каляровых рэвалюцый непатрэбны краіне шторм, намагаючыся разгайдаць наш човен, каб мы самі ж у ім і перавярнуліся? 

Чаго, на маю думку, нам сапраўды вельмі не стае (тут бы і пісьменнікам самы час пасыпаць галаву попелам), дык гэта культуры, якой як след не навучылі прызваныя рабіць гэта майстры пяра. Пра палітычную культуру - наогул размова асобная. 

Інтэрнэт перапоўнены так званымі фэйкамі - відавочнай бязглуздзіцай. Атрымоўваецца так: што б ні сказаў Прэзідэнт або хто іншы, хто разважліва ставіцца да сучаснага становішча ў краіне, да іх слоў ўсё роўна прыслепяцца, перавернуць, зганьбяць. Як, упэўнена, і мае развагі пададуцца некаму непрыдатнымі, як кажуць па-народнаму, - не ў нос.  

Давайце разам узважана і памяркоўна ставіцца да магутнага, велічнага дрэва - нашай Бацькаўшчыны. Бура наломіць шчэпак. А нам, нашым дзецям - жыць, ладзіць будучыню. Наша краіна не можа быць слабой, бо мы, беларусы, - мудрыя людзі. Трэба ісці на выбары і рабіць цывілізавана свой выбар.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter