Пicьменнiца Людмiла Рублеўская: «Самае галоўнае — захаваць незалежнасць i нацыянальную культуру»

Калiсьцi мы хадзiлi ў госцi да паэта Максiма Лужанiна, колiшняга сакратара Якуба Коласа. Ён, якi прайшоў пакручастымi i трагiчнымi шляхамi эпохi, любiў паўтараць: «Цанiце, што ў вас цяпер выходзяць беларускiя энцыклапедыi i слоўнiкi, што беларуская культура назаўсёды занатаваная! Мы толькi марылi пра гэта». 

Усё ацэньваецца ў параўнаннi. Памятаю, як у юнацтве я пакутлiва шукала звесткi па гiсторыi свайго народа — з таго, што мы вучылi ў школе, вынiкала, што ў нас не было такiх цiкавых падзей, пра якiя пiсалi раманы Генрык Сенкевiч, Вальтэр Скот i Аляксандр Дзюма. Дзякуй творам Уладзiмiра Караткевiча, якi дапамог зразумець — усё было i ў нас, наша гiсторыя надзвычай багатая i мае сваiх рыцараў i дам, вайскаводцаў i фiлосафаў. Вельмi цешыць, што самай прадаванай кнiгай у нашай краiне за мiнулы год сталi «Каласы пад сярпом тваiм», а анлайн‑чытанне гэтага шэдэўра аб’яднала артыстаў, пiсьменнiкаў, журналiстаў, грамадскiх дзеячаў. Беларуская гiсторыя — частка еўрапейскай, i ўсе нашы класiкi ведалi, што трэба змагацца з навязаным уяўленнем пра беларусаў як пра «лапатны народ», якi не можа здзейснiцца i iснаваць самастойна. Цешыць, што больш не трэба адшукваць доказаў культурнай самабытнасцi беларусаў — яны вiдавочныя, засведчаныя ў тысячах тамоў навуковай i мастацкай лiтаратуры, у фестывалях, помнiках гiстарычным дзеячам, у адноўленых замках. Беларуская кнiга ў незалежнай Беларусi ствараецца i адлюстроўвае яе сапраўдную гiсторыю, убачаную не вачыма суседзяў. Хацелася б, каб i надалей у Беларусi выдавалiся кнiгi i лiтаратурныя часопiсы, каб нас не паглынулi хаос i бязладдзе, бо тады будзе, зразумела, не да кнiг i гiстарычных помнiкаў. У гiсторыi нашай краiны хапала перыядаў, калi ўсё толькi разбуралася i людзi думалi пра тое, каб выжыць, а не пра мастацкае слова. Не хочацца зведаць яшчэ раз такую эпоху разбурэння, няхай i пад прыгожымi лозунгамi. Толькi ў моцнай, незалежнай, спакойнай Беларусi можна будзе працягваць аднаўляць замкi i выдаваць энцыклапедыi, там, дзе кожны сумленна займаецца сваёй справай, дзе не варагуюць адзiн з адным. За вулiчным шумам можна не пачуць вельмi важнага, забыцца на ўрокi мiнулага, якiя вучаць, што раз’яднанне i звады памiж сваiмi адкiдваюць назад, можна i краiну згубiць.

Калi здымалася экранiзацыя майго рамана «Авантуры Пранцiша Вырвiча», нам важна было паказаць менавiта тую Беларусь, якой можна ганарыцца, еўрапейскую краiну замкаў. Краiну, дзе жывуць героi, якiя аб’ядноўваюцца, нягледзячы на розныя погляды, каб абараняць нацыянальныя святынi. А галоўная з тых святыняў — незалежнасць.

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter