Света, вазьмi мяне ў Брусель!

Партнёру па катлетах i баршчах

Памiж намi, кухаркамi, кажучы…

рисунок олега карповича.
Света, ну вазьмi мяне ў Брусель! Я таксама, як i ты, майстрыха па катлетах i маю цудоўнейшы рэцэпт катлет… а ты ж там пра iх хочаш расказаць?

Ой, як я хачу ў Брусель, аж не магу нiчым iншым займацца!!! Што тыя катлеты, што тая сям’я, а ну iх… Мой жа каханы дужа супраць, каб я займалася кiмсьцi, акрамя яго i работы. Раўнуе проста дзiка! А мне так хочацца вырвацца на гэту еўрапейскую прастору, дыхнуць гэтай iхняй дэмакратыi, дзе з кожнай кухаркай з-за мяжы як з роднай гавораць.

Адарвёмся мы з табой там, што называецца, на ўсю катушку, i палiтычную, i жаночую.

Там мiнiстры еўрапейскiя, там паслы! I мы з табой разам з iмi! Аж дух захапляе ад мрояў!

Света, ты павiнна ведаць, яшчэ я хачу ў Варшаву, у Вiльню, у Парыж я хачу, да Штатаў мая мара дабрацца! Але дзе ж столькi грошай узяць… Ну калi ласка, падзялiся ты са мной, простай жанчынай, як на дурнiцу паехаць за мяжу. А я табе новы рэцэпт катлет раскажу, ты такога не ведаеш, маёй бабулi сакрэт. Глядзiш, тады яшчэ больш грошай дадуць гэтыя еўрапейска-амерыканскiя дзядзькi.

А можа, ты ўжо не гатуеш катлеты? А можа, у гэтых гатэлях замежных смачнейшыя катлеты за беларускiя?

Света, а грошы адкуль?!! За чые грошы шыкуеш?

Света, паслухай, што я тут падумала. Ну праўда, адкуль грошы? На гатэль, на яду, на прычоску, на кофтачку, на манiкюр, на праезд па Еўропе, не кажучы пра арганiзацыю пратэстаў? Няўжо ў лiтоўскiх падаткаплацельшчыкаў так шмат лiшнiх грошай, што проста так даюць табе? А можа, лiшнiя грошы ёсць у простых грамадзян Польшчы, Бельгii, каб беларусак там кармiць-паiць-апранаць-вазiць? Ну проста вось так, па-жаноцку цiкава…

Дык калi я добра гатую катлеты, баршчы, дранiкi, адбiўныя ў мяне наогул адмысловыя, у хаце ў мяне ўсё блiшчыць, i працу люблю, i ўсюды паспяваю, такая я ўся з сябе спраўная, харошая, а да таго ж такая закаханая… можа, i мяне, i iншых такiх жа беларусак гэтыя еўрапейцы будуць кармiць-апранаць-любiць? Ну праўда, скажы…

Света марыць…

Света, а можа, i мне ў Прэзiдэнты на наступных выбарах падацца, як ты?

Праўда, жыць я буду толькi на радзiме, мяне калом не выганiш з Беларусi. I слоў дрэнных пра сваю краiну казаць не ўмею, ды i не буду…

Паперкi мне нiхто не падсоўвае, каб я казала чужымi словамi i думкамi.

Чужых галасоў, як ты, Света, я не ўкраду i самазванкай не буду.

Дарэчы, галасавала я за ­Аляксандра Лукашэнку, як i мая матуля, як мая бабуля, як мае дзядзька i цётка, як мае сват i кум, як мой каханы, як многiя-многiя мае сваякi, знаёмыя.

Атрымлiваецца, Света, што мы парушаем твой iдэальны i выдуманы табой жа малюнак, твае мроi, быццам уся краiна галасавала толькi за адну цябе — адмысловага знаўцу катлет. Ну няпраўда гэта, Света! Хаця чыста па-жаноцку я цябе разумею — на самай справе многiм жанчынам вельмi хочацца выдавацца i прыгажэйшымi, i разумнейшымi, чым ёсць на самай справе…

Света, я цябе не люблю i не хачу!!! Ты — чужая мiлая!

I тым больш я не хачу бачыць на чале маёй дзяржавы чалавека, якi паганiць сваю Радзiму, якi падманвае за мяжой, што нiбыта за яго галасаваў увесь народ. Гэта чысцейшай вады няпраўда!

Света, ты не маеш нiякага права выступаць ад iмя народа!

Ты — гэта ты.

Ты — хатняя гаспадыня.

Ты — няшчасная жанчына, якая запраглася не ў свае санi.

Ты — самазванка, якая выступае ад iмя ўсяго народа!

Ты — манюка, якая адкрыта паганiць беларускi народ, беларускiх жанчын.

Ты — чалавек, якi не ўмее цанiць таго, што зроблена ўсiмi намi, беларусамi, за апошнiя дзясяткi гадоў.

Ты — чалавек, якi жыве немаведама за чый кошт.

Ты — чалавек, якi не жадае ведаць праўду.

Ты — чалавек, якi штурхае сваiх суайчыннiкаў на беззаконне.

Ты — чалавек, якi заклiкае да беспарадкаў.

Ты — чалавек, якi жадае хаосу сваёй Радзiме.

Света, паслухай, што я табе скажу. Ты — чалавек, якi зневажае беларусаў i ганьбiць iх, i ты не патрэбна мне нi ў якой якасцi, тым больш нейкага там кiраўнiка! Гэта маё слова — слова беларускай жанчыны.

Але, заўваж, я не кажу ад iмя ўсёй краiны, у адрозненне ад цябе, хлуслiвай.

З маiм поглядам пагодзяцца многiя — тыя, хто не ходзiць на плошчы, не лямантуе, не абражае ўладу, не парушае законы, не стварае хаос на вулiцах, а спакойна працуе i жыве.

I не смей выступаць ад майго iмя, ад iмя ўсiх маiх суайчыннiц — набярыся смеласцi i кажы ад свайго iмя, свайго мужа i такiх, як вы!

Ты не маеш права красцi мой голас!

Не будзь самазванкай! Згадзiся са сваiм паражэннем i не баламуць народ!

Не хлусi сваiм замежным сябрам!

Ну вось не мая ты любоў i надзея! Не люблю я цябе, Света, i не хачу цябе бачыць i ведаць.

Баранi божа маю Беларусь ад такiх кiраўнiкоў, як ты, Света! Зруйнуеш i знiшчыш на вулiцах i плошчах усё сваiмi дзiкiмi парадамi з-за мяжы!

Будзь ты ў Вiльнi, у Варшаве, у Бруселi! Хоць у космас злятай! Не хачу цябе, i ўсё тут! Пагана цябе бачыць i чуць.

Ды i ў Брусель з табой ехаць я перадумала… Брыдка! Паеду потым з мужам. Так будзе надзейна.

А з табой, Света, нават смажыць катлеты за адной плiтой я не стану!

Ты — чужая мiлая!

Фелiцыя ГЛIНСКАЯ.

(Лiст неабыякавай чытачкi.)

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter