Отечественные ленты покоряют зарубежных зрителей

Парад прызоў

На Міжнародным фестывалі казачнага жанру ў дзіцячым і сямейным кіно «Хрустальныя ключы», які прайшоў у расійскім горадзе Белакурыха, узнагародзілі тры анімацыйныя карціны кінастудыі «Беларусьфільм». Нашым стужкам, паведамляе belarusfilm.by, прыйшлося спаборнічаць з мультфільмамі такіх вядомых студый, як «Союзмульт­фильм», «Маша и Медведь», Wizart, Аnimaccord і іншых.


Так, у намінацыі «Анімацыя. Кароткі метр» дыплом I ступені атрымаў мультфільм Ірыны Тарасавай «Лепшае месца на свеце». Карціна расказвае пра мышаня, якое, пачуўшы легенду пра цудоўны свіран, поўны зерня, дзе грызуны жывуць без клопатаў, адпраўляецца ў вялікае падарожжа. Дыплом II ступені ў гэтай жа намінацыі дастаўся мультфільму Ігара Волчака «Як мядзведзь сябра шукаў». Галоўны герой стужкі вельмі хацеў знайсці сапраўднага сябра. Аднак многія жыхары лесу аказаліся карыслівымі і хітрымі. Толькі маленькія пчолкі, на якіх мядзведзь першапачаткова не звяртаў ніякай увагі, дапамаглі яму, калі ён трапіў у бяду. Яшчэ адну ўзнагароду — спецыяльны прыз «За рамантыч­насць» — атрымаў анімацыйны фільм Наталлі Дарвінай «Прыгажун і пачвара». Стужка распавядае пра храбрае і добрае жабяня, якое вельмі перажывае, што ніколі не зможа стаць вялікім. Але толькі да таго моманту, пакуль не знаёміцца з вялікай лах-нэскай пачварай, якую ніхто не любіць з-за яе гіганцкіх памераў.

Скарбонка «Беларусьфільма» папоўнілася нядаўна падчас Міжнароднага фестывалю кіно краін садружнасці «Маскоўская прэм’ера». Нацыянальны кінапраект «Купала», які раскрывае асноўныя вехі жыццёвага і творчага шляху беларускага песняра, атрымаў прыз «Па­дзея кінематаграфічнага года».


Фото belarusfilm.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter