Сёлета ў Нясвіжскага тэатра Радзівілаў — юбілей. Ён быў створаны 280 гадоў таму і праіснаваў больш за паўстагоддзя, зрабіўшы значны ўнёсак у развіццё беларускага тэатральнага мастацтва.
Гісторыя гэтага тэатра пачалася ў далёкім 1740 годзе, калі замежная трупа паставіла ў Нясвіжскім замку першы спектакль па п’есе «Прыклад справядлівасці». Пасля яны арганізоўваліся ўласнымі сіламі — разам з прыгоннымі ў іх удзельнічалі члены княжацкай сям’і, шляхта, кадэты нясвіжскага корпуса… Пазней тэатру быў нададзены прафесійны характар — трупа папоўнілася кваліфікаванымі выканаўцамі, былі створаны музычная, вакальная і балетная школы, аркестр народных інструментаў. У тэатра з’явіўся ўласны будынак — «камедыенгаўз», які стаяў за замкам на беразе штучнага вадаёма.
У 1770-х гадах справу маці працягнуў Караль Станіслаў Радзівіл, які вярнуўся на радзіму. Пры ім адбыўся чарговы ўздым тэатра — пераарыентацыя на заходнееўрапейскі рэпертуар і прафесіяналізм замежных выканаўцаў. З 1786 года тэатр стаў працаваць нерэгулярна і праз некалькі гадоў прыпыніў сваю дзейнасць. Сёння традыцыі трупы працягвае заслужаны аматарскі калектыў тэатр імя Уршулі Радзівіл Нясвіжскага раённага цэнтра культуры.
mila@sb.by