Сертификат о прохождении гостехосмотра и базовая арендная величина: что изменится в стране с 1 апреля

Новы лiст календара

Традыцыйна з наступленнем новага месяца прыходзяць змены і ў пэўныя сферы нашага жыцця. У красавіку некаторыя навацыі закрануць аўтамабілістаў, а таксама ветэранаў ВАВ і асоб, пацярпелых ад вайны. Якія менавіта, даведалася карэспандэнт «Р».

У пачатку студзеня ветэрану Канстанціну КРУГЛІКАВУ споўнілася 96 гадоў.
Фота БЕЛТА
  Аднаразовую выплату атрымаюць ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і некаторыя іншыя катэгорыі, якія пацярпелі ад яе. Гэта прыкладна каля 20 000 нашых пенсіянераў.

— Пра 75-годдзе Перамогі краіна не забывае, — адзначыў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Аляксандр Румак. — Выплаты пачнуцца з 1 красавіка. Органам па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне, а таксама супрацоўнікам Міністэрства абароны, МУС, КДБ, дзе пенсіяніруецца частка ветэранаў, пастаўлена задача зрабіць пералічэнні як мага хутчэй, пажадана ў першыя дні красавіка.

У красавіку наша краіна атрымае каля 2000 экспрэс-тэстаў на каронавірус з Кітая. Гэта першая партыя, якую нашы медыкі атрымаюць ад замежных калег. Акрамя гэтага, у Беларусь даставяць медыцынскія акуляры, дыстанцыйныя тэрмометры і іншую медыцынскую прадукцыю. 

Для аўтамабілістаў таксама ёсць прыемная навіна: для атрымання дазволу на допуск транспарт­нага сродку да ўдзелу ў дарожным руху фізасобам больш не трэба прадстаўляць сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду. Што датычыцца юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, для іх усё застаецца без змен. 

Для атрымання дазволу на допуск транспартнага сродку да ўдзелу ў дарожным руху фізасобам больш не трэба прадстаўляць сертыфікат аб праходжанні дзяржтэхагляду.
SB.BY

З красавіка ў нашай краіне павялічыцца памер базавай арэнднай велічыні: яна ўзрасце да 17 рублёў 85 капеек з 16,9 рубля. Адпаведнае рашэнне прынята Саветам Міністраў Беларусі і апублікавана на афіцыйным сайце Урада. Гэтая велічыня выкарыстоўваецца для разліку арэнднай платы плошчаў, якія знаходзяцца ў дзяржаўнай уласнасці. Таксама паказчык выкарыстоўваецца і ў дачыненні да машына-месцаў, будынкаў, збудаванняў, ізаляваных памяшканняў і іх частак у межах гандлёвых цэнтраў і рынкаў.

Наша краіна і Расія дастаткова працавалі над фарміраваннем адзінай базы невыязных грамадзян. І вось з красавіка гэтая база стане рабочай. 

tychko@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter