Наум Гальперович, поэт: “Беларусы заўсёды былі за мір і згоду”

– Толькі што мне, як члену журы, давялося разам з калегамі  вызначаць пераможцаў сярод намінантаў на Нацыянальную літаратурную прэмію. Наша літаратура жыве, стварае партрэт эпохі , адлюстроўвае гістарычны шлях і сённяшні дзень нашай Радзімы... Мне, як чалавеку, які звязаны з літаратурай усё жыццё, хочацца падкрэсліць, што наша мастацкае слова заўсёды несла мір і згоду, выхоўвала талерантнасць, высокае пачуццё прыналежнасці да сваёй зямлі, дабрыні, чуласці, любові да роднага краю. І канешне, самае галоўнае, што выхоўвае беларуская літаратура – берагчы сваю зямлю, свой край, берагчы мір і згоду. Беларусы заўсёды былі за мір і згоду. Заўсёды былі за паразуменне. У гэтыя дні я часта ўспамінаю верш Янкі Купалы:

"Я буду маліцца і сэрцам, і думамі,
Распетаю буду маліцца душой,
Каб чорныя долі з мяцеліцаў шумамі
Не вылі над роднай зямлёй, нада мной”.

Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter