Наши ученые создали прототип новой вакцины от коронавируса

Наш адказ пандэмii

Айчынную вакцыну ад COVID-19 плануюць выпусцiць у нашай краiне ў 2022 годзе. Пра гэта тэлеканалу «Беларусь 1» паведамiў старшыня прэзiдыума Нацыянальнай акадэмii навук Уладзiмiр Гусакоў. Карэспандэнт «Р» даведалася ў стваральнiкаў вакцыны, якiя штамы выкарыстоўваюць беларускiя вучоныя ў распрацоўцы вакцыннага прэпарата.

У Беларусі створаны прататып новага вакцыннага прэпарата ад COVID-19.

Па словах Уладзiмiра Гусакова, створаны прататып новага вакцыннага прэпарата. Наперадзе даклiнiчныя i клiнiчныя выпрабаваннi вакцыны. I, магчыма, у наступным годзе прафiлактычны сродак ад COVID-19 беларускiх распрацоўшчыкаў будзе выкарыстаны для масавай вакцынацыi насельнiцтва.

— Мы ствараем зараз цэнтр вiрусалогii, — расказаў Уладзiмiр Гусакоў. — Вакцына — гэта толькi адзiн прадукт. Мы не ведаем, што чакае ў будучым: гэты вiрус будзе муцiраваць або з’явяцца больш жорсткiя, агрэсiўныя штамы. Мы ствараем матэрыяльную базу i кадры адначасова, каб быць гатовымi да распрацоўкi найноўшых вакцын у выпадку небяспекi за вельмi непрацяглы час, — удакладнiў Уладзiмiр Гусакоў.

У чэрвенi вучоныя Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii вызначылi тып вакцыны i выбралi некалькi варыянтаў, а таксама пачалi тэсцiраваць iх на жывёлах.

У выпадку з каронавiрусам зменлiвасць патагена адбываецца хутчэй, чым чакалi спецыялiсты. Менавiта таму настолькi важная вакцынапрафiлактыка COVID-19. Як расказала «Р» загадчык лабараторыi дыягностыкi ВIЧ i спадарожных iнфекцый РНПЦ эпiдэмiялогii i мiкрабiялогii Алена Гасiч, варыянты каронавiруса будуць з’яўляцца бясконца, пакуль не будзе дасягнуты калектыўны iмунiтэт.

— Для гэтага трэба 60—70 працэнтаў вакцынаваных. Чым больш штамаў узнiкае, тым важнейшая вакцынацыя.

Алена Леанiдаўна лiчыць, што уханьскi штам ужо даўно знiк. Сёння ў нашай краiне цыркулююць змененыя варыянты, у прыватнасцi брытанскi, а нядаўна з’явiўся iндыйскi.

Iндыйскую мутацыю адрознiвае больш эфектыўная здольнасць да распаўсюджвання, у адрозненне ад варыянтаў COVID-19, вядомых раней. Лiчыцца, што высокаму распаўсюджванню гэтага тыпу каронавiруса спрыяюць грэбаванне супрацьэпiдэмiчнымi мерапрыемствамi i iгнараванне вакцынацыi.

— Iндыйскi штам упершыню быў зарэгiстраваны 7 кастрычнiка. I толькi ў маi ён перайшоў у групу варыянтаў, якiя выклiкаюць непакой, — звяртае ўвагу Алена Гасiч. — Усе iснуючыя вакцыны былi правераны на вынiковасць процiдзеяння гэтаму штаму, i працэнт эфектыўнасцi практычна не мяняўся. Калi хварэюць прышчэпленыя, цячэнне хваробы лёгкае. Гэта ў тым выпадку, калi чалавек прайшоў поўную вакцынацыю.

Сёння ў Беларусi вырабляецца расiйская вакцына «Спутнiк V». Магчыма, у блiжэйшы час пачнецца выпуск кiтайскага прэпарата «Sinopharm» для прафiлактыкi COVID-19.

kosiykova@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter