Начался монтаж главной елки страны

Нараджэнне прынцэсы

Павеяла холадам. Прырода нагадала: праз сорак дзён Новы год! У Мінску на Кастрычніцкай плошчы ўчора пачалася праца над устаноўкай галоўнай ёлкі краіны — 34-метровай прыгажуняй будуць займацца да 15 снежня. Карэспандэнт «Р» даведалася, як праходзіць мантаж металічнага каркаса, а таксама колькі  будуць каштаваць жывыя ёлкі.

Ёлачныя базары пачнуць працаваць з 22 снежня.

На ўзвядзенне металічнага каркаса спатрэбіцца каля трох дзён. Пасля каркас «апрануць» у ігліцу — на гэта пойдзе яшчэ тры дні. Ілюмінацыя сёлета будзе цалкам новай — з незвычайным светлавым афармленнем: прыменяць піксельныя тэхналогіі замест звыклых светлавых гірлянд, і ўжо 15 снежня ёлка заззяе.

— Усяго ў гэтым годзе ўстановяць 26 ёлак — і ў цэнтральнай частцы горада, і ў раёнах, дзе будуць праходзіць масавыя святочныя гулянні, — расказала нам намеснік дырэктара дзяржпрадпрыемства «Мінскрэклама» Таццяна Каліціна. — Зараз нашы супрацоўнікі рыхтуюць і традыцыйнае пано для будынка педуніверсітэта. Цалкам ручная работа навагодняга сюжэта складаецца з 66 модуляў. Пано будзем размяшчаць у снежні.

Да Новага года з'явяцца аб'ёмныя аркі «Светлавая галерэя» на плошчы Свабоды, а на вуліцы Герцэна кампазіцыя «Светлавы бульвар» са стылізаванымі фігурамі гістарычных персанажаў. Да ёлкі на Кастрычніцкай плошчы ўстановяць, акрамя светлавых навагодніх шароў, яшчэ і  яркага каня з санкамі. Светлавыя ілюмінацыі і іншыя ўпрыгажэнні да свята пачнуць рабіць таксама ў снежні.

Прыгажосць на вуліцах — гэта добра. Але ж хочацца, каб і дома было чым вока парадаваць, так? Ёлачныя базары запрацуюць ва ўсіх раёнах Мінска з 22 па 31 снежня.

— Зараз раёны вызначаюцца з пляцоўкамі, складаюць спісы адрасоў знаходжання кірмашоў, пра што мы паведамім пазней дадаткова, — сказалі ў галоўным упраўленні спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. — У асартыменце кірмашоў будуць і жывыя, і штучныя дрэўцы. Апошнія, дарэчы, з кожным годам набіраюць папулярнасць.  

Штучныя ёлкі да 50 сантыметраў у вышыню будуць у гэтым годзе каштаваць ад 4,30 да 27, 50 рубля. Да метра — ад 14 да 54 рублёў, да двух метраў — ад 37,40 да 387 рублёў, да трох метраў — ад 149,90 да 450 рублёў, а ад трох метраў — да 570 руб. Жывыя ёлкі да аднаго метра абыдуцца ў 10—23 рублі, да двух метраў — ад 12 да 28 рублёў, ад трох  — ад 15,90 да 32 рублёў. Нагадаем, што прадаваць іх будуць як лясгасы, так і прыватнікі. У апошніх кошт можа змяняцца.

Ну а пакуль сапраўдныя прыгажуні жывуць у лясах. Анастасія Дакучаева, прэс-сакратар Мінлясгаса, кажа:

— Вызначаем колькасць нашых дрэўцаў, а таксама пункты, дзе яны будуць прадавацца. Разлічваем на тое, што прададзім ёлак і хвой не менш, чым летась. У мінулым годзе мы прадалі 151 392 навагоднія дрэўцы, 4397 елачных і хваёвых букетаў, 1603 святочныя дрэўцы у кадках.

Будзе ўсяго шмат на любы густ. А вы якую ёлку набудзеце?


Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter