Выдающийся композитор Дмитрий Лукас мог посвятить жизнь поездам

Музыка перамагла

Сёлета адзначаецца 110 гадоў з дня нараджэння таленавітага беларускага кампазітара, стваральніка шматлікіх опер, сімфоній, рамансаў, песень для спектакляў і кінафільмаў Дзмітрыя Лукаса.
Фото  БЕЛТА

Дзмітрый Аляксанд­равіч нарадзіўся ў 1911 годзе ў Свянцянах Віленскай губерні (цяпер літоўскі горад Швянчоніс) у сям'і чыгуначніка. Па сямейнай традыцыі, піша БЕЛТА, ён скончыў школу паравозных машыністаў, Гомельскі тэхнікум шляхоў зносін. Працаваў слесарам, машыністам паравоза, выкладчыкам механікі, тэхналогіі металаў і іншых спецыяльных тэхнічных дысцыплін. У той жа час цягнікі былі не адзіным захапленнем хлопца. З дзяцінства Лукас цікавіўся музыкай. І ўжо маючы за плячыма тэхнічную адукацыю, малады чалавек вырашыў змяніць прафесію. У 1932 годзе Дзмітрый паступіў у Гомельскі музычны тэхнікум, у 1936-м прадоўжыў вучобу ў Беларускай кансерваторыі. А праз год стаў членам Саюза савецкіх кампазітараў.

Ужо першыя самастойныя творы Лукаса адрозніваліся сталасцю і арыгінальнасцю. Аднак па-сапраўднаму раскрыць свой талент Дзмітрый Аляксандравіч змог толькі пасля вайны. На гэты перыяд прыпадае пік творчасці кампазітара. Ён напісаў такія значныя творы, як оперы «Кастусь Каліноўскі», «Песня пра шчасце», «Дачка партызана», творы для сімфанічнага, народнага, духавога аркестраў, камерна-інструментальныя, мноства рамансаў, апрацовак народных песень і песень самадзейных кампазітараў, музыку да кінафільмаў і спектакляў. Да прыкладу, Дзмітрый Лукас з'яўляецца аўтарам музыкі да драматычных спектакляў «Ноч у верасні», «Гады выпрабаванняў», «Канстанцін Заслонаў», «Пінская шляхта».

Фото  pexels.com

Дзмітрый Аляксандравіч не толькі займаўся ўласнай творчасцю, але і актыўна ўдзельнічаў у грамадскім жыцці Саюза кампазітараў Беларусі, аказваў дапамогу аматарскім мастацкім калектывам, кансультаваў самадзейных кампазітараў. За плённую творчую і грамадскую дзейнасць яго ўзнагародзілі ордэнам «Знак Пашаны», а ў 1955 годзе Дзмітрыю Лукасу прысвоілі званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі. Памёр кампазітар 13 кастрычніка 1979 года.

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter