Лучшие издательские проекты определят в стране

Мастацтва кнігі

Міністэрства інфармацыі праводзіць 60-ты нацыянальны конкурс «Мастацтва кнігі». Сярод мэт праекта — далейшае развіццё кніжнага мастацтва, фарміраванне станоўчага іміджу беларускай кнігі ў краіне і за яе межамі, выяўленне тэндэнцый развіцця нацыянальнага кніжнага дызайну, папулярызацыя лепшых дасягненняў кнігавыдавецкага комплексу, прыцягненне маладых і таленавітых спецыялістаў да працы над кнігай.

Фото  БЕЛТА


Згодна з палажэннем, у конкурсе могуць удзельнічаць выдаўцы, асобныя ілюстратары, дызайнеры і фотамастакі кнігі. Канкурсанты павінны прадаставіць лепшыя на іх погляд выданні (не больш за тры па кожнай намінацыі) у Мінінформ да 22 студзеня.

Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі і знакамі-сімваламі «Залаты фаліянт». Галоўнай намінацыяй па традыцыі стане «Трыумф». Акрамя гэтага, пераможцы будуць вызначаны ў тэматычных намінацыях «Мая Беларусь», «ЛІТ-фармат», «Падручнік новага стагоддзя», «Фотапогляд», «Разам з кнігай мы расцём», «Залатыя скрыжалі», «АРТ-кніга», «Навука і веды», «Духоўнасць», спецыяльных намінацыях «За ўклад у захаванне гісторыка-культурнай спадчыны», «Сцяжынкамі роднага краю», «Садружнасць», «У люстэрку часу», «Беларусь памятае» і персанальнай — «Майстэрства».

Урачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Мастацтва кнігі» традыцыйна праходзіць падчас Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Сёлета, плануецца, выстава адкрыецца 18 лютага.

mila@sb.by

Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter