Выставка в Государственном музее истории белорусской литературы знакомит с историей семьи Костровицких

Літаратурнае прызванне

Шляхецкі род Кастравіцкіх вядомы ў першую чаргу тым, што падарыў свету дзвюх знакавых асоб, творчасць якіх паўплывала на развіццё беларускай і еўрапейскай літаратуры і культуры ХХ стагоддзя. Гіём Апалінер быў французскім паэтам, літаратурным і мастацкім крытыкам, журналістам, адным з найбольш уплывовых дзеячаў еўрапейскага авангарду пачатку XX стагоддзя. Карусь Каганец таксама займаўся літаратурнай дзейнасцю. Ён беларускі паэт, драматург, аўтар падручніка «Беларускі лемантар, або Першая навука чытання» і вадэвіля «Модны шляхцюк», які стаў адным з першых твораў беларускай драматургіі. Сёння род Кастравіцкіх працягваецца ў сям'і Мачарскіх.

Фота аўтара
Фота аўтара

На выставе «Кастравіцкія» ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры прадстаўлены кнігі, мэбля, фотаздымкі сем'яў Кастравіцкіх і Мачарскіх. Аўтар экспазіцыі — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат, пісьменнік Уладзімір Шчасны, які добра знаёмы з сям'ёй Мачарскіх, што жыве ў Вялікабрытаніі. Выстава праходзіць пад эгідай Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

— Экспанаты выставы мы збіралі па крупінках са шматлікіх крыніц — у Нацыянальным гістарычным архіве, Нацыянальнай бібліятэцы, Рэспубліканскім цэнтры нацыянальных культур, Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва, прыватных калекцыях. У далейшым хочацца стварыць вялікую кнігу пра род Кастравіцкіх.

На адкрыццё выставы павінен быў прыехаць нашчадак сям'і Кастравіцкіх з Лондана Джэрэмі Мачарскі. На жаль, асабіста прысутнічаць на выставе ён не змог, але запісаў відэапасланне да наведвальнікаў экспазіцыі:

— Я ганаруся тым, што мае продкі беларусы. Мама часта расказвала пра прыгожую краіну ў цэнтры Еўропы. Гэта натхніла мяне на стварэнне трох кніг — «Асілак і гарэза», «Палёт арлоў», «Паэзія ў крыві», у якіх я распавёў пра маіх продкаў.

Джэрэмі паабяцаў, што абавязкова наведае Беларусь і прывязе шмат рэчаў сям'і Кастравіцкіх. Намякнуў і на другую выставу, на якой будзе прадстаўлена больш экспанатаў. Пазнаёміцца ​​з гісторыяй роду Кастравіцкіх у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры можна да 10 кастрычніка. 

infong@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter