Уникальная выставка, приуроченная к 90-летию композитора Евгения Глебова, проходит в Большом театре

Легенда айчыннай музыкі

Яўгена Глебава не стала 19 гадоў таму, але яго зорка і сёння ярка зіхаціць на небасхіле айчыннай музыкі. Ён аўтар твораў, якія даўно сталі класікай, — балетаў, опер, аперэт, музычных балад, уверцюр, араторый, кантат, сімфоній, харэаграфічных навел. Кампазітар напісаў музыку да дзясяткаў кінафільмаў, сярод якіх знакамітыя «Я родам з дзяцінства», «Вянок санетаў», «Дзікае паляванне караля Стаха», а таксама для анімацый, спектакляў. У Вялікім тэатры Беларусі былі пастаўлены яго опера «Майстар і Маргарыта», балеты «Мара», «Альпійская балада», «Выбранніца», «Курган», «Тыль Уленшпігель», «Маленькі прынц».

bolshoibelarus.by

— Музыка Яўгена Глебава гучыць у сэрцах многіх пакаленняў, яе выконваюць сімфанічныя аркестры і ў многіх оперных тэатрах былога Савецкага Саюза. Мы ўсе ўдзячныя кампазітару за яго выдатныя музычныя творы, — адзначае генеральны дырэктар Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Уладзімір Грыдзюшка. — Мы збіраемся і далей падтрымліваць творчасць Глебава. Думаю, што ў рэпертуары Вялікага тэатра можа зноў з'явіцца «Альпійская балада».


На выставе, якая будзе экспанавацца да канца верасня, прадстаўлены партрэты Яўгена Глебава, здымкі вядомых дзеячаў мастацтва, з якімі ён працаваў і сябраваў, арыгінальныя афішы спектакляў, пастаўленых на музыку кампазітара, прэм'еры якіх у розныя гады адбыліся ў Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы і іншых краінах. Экспанаты прадстаўлены архівам тэатра і ўдавой кампазітара Ларысай Глебавай.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter