Поговорили с «зимними» велосипедистами о подготовке экипировки и техники, о неудобствах, с которыми приходится мириться

Байкеры лядовага перыяду

Вясна лунае ў паветры. Суровая зiма адступiла неяк зусiм сцiпла, па-англiйску. Курткi наросхрыст, спаднiцы ў бой. У горадзе патроху ажывае веларух. Зрэшты, некаторыя з веласiпедыстаў настолькi суровыя, што каталiся зiму напралёт. Мароз i снежныя заносы не прымусiлi iх перасесцi з двух колаў на грамадскi транспарт. Так можна, калi вельмi хочацца. Па ПДР язда на веласiпедзе зiмой дазволена. Хiба што з невялiкiм удакладненнем: забараняецца рух ва ўмовах снегападу або галалёдзiцы. Нашы карэспандэнты пагутарылi з «зiмовымi» веласiпедыстамi пра падрыхтоўку экiпiроўкi i тэхнiкi, пра нязручнасцi, з якiмi даводзiцца мiрыцца.

Улад Шаламаў — прадавец у веламагазiне. Ранiцай i ўвечары на працу i назад — толькi на веласiпедзе.

Улад Шаламаў — прадавец у веламагазiне. Ранiцай i ўвечары на працу i назад — толькi на веласiпедзе. Улетку — на шашэйнiку, зiмой — на горным. Ровар — яго жарсць:

— Улетку магу сарвацца i паехаць на Мiнскае мора. Назад вярнуцца зусiм iншым маршрутам. Узiмку езджу толькi на працу.

Калi Улад скончыў школу, бацька падарыў яму дыхтоўны горны веласiпед. Хлопец з’ехаў вучыцца ў Гомель i забраў веласiпед з сабой. Праз год бацькоўскi падарунак сцягнулi проста з пад’езда:

— Трэба было тэрмiнова купiць новы бюджэтны веласiпед. Знайшоў савецкi шашэйнiк усяго за 80 рублёў. Стан так сабе, затое на хаду. Доўга прывыкаў да барана — спартыўнага руля.

Так Улад палюбiў савецкую спартыўную класiку: веласiпед, на якiм прыехаў на сустрэчу, збiраў сам, кастомны. Выглядае незвычайна: савецкая шашэйная рама 1970 года выпуску — Харкаўскага веласiпеднага завода, а вiлка — ад горнiка, спецыяльна расточваў раму пад яе.

З экiпiроўкi — страйкбольны шлем:

— Пойдзе i такi. Абавязкова надзяваю тэрмабялiзну i любiмую гарналыжную куртку. Яна мембранная: лёгкая, тонкая i цёплая, а яшчэ яркая — пасiўная бяспека. Для зiмы мой веласiпед не шкада выкарыстоўваць. Ды яго ўжо наўрад цi скрадуць: такi перапрадаць складана.

Артур Бойка таксама кожны дзень ездзiць на веласiпедзе на працу. Летам i зiмой. Па 10 кiламетраў у адзiн бок. У яго чатыры веласiпеды. Горны байк для зiмы i тры дарожныя — з тонкiмi коламi. Захоўваюцца проста ў пакоi:

— Жыву з iмi, мае лепшыя сябры. Для iх па-добраму трэба вылучыць свой пакой. Я халасты, жонка наўрад цi цярпела б такое цеснае суседства з тэхнiкай.

Ездзiць на веласiпедзе Артур Бойка ў маразы да мiнус 15 градусаў. Тады надзявае на экiпiроўку балахон — добра ўцяпляе каленi:

— Баляць, калi настываюць.

Спецыяльныя педалi пад кантактны шыпасты абутак надзейна фiксуюць нагу:

— З нязвычкi спачатку падаў: забываў вышпiлiць нагу падчас прыпынку.

Спецыяльныя педалi пад кантактны шыпасты абутак надзейна фiксуюць нагу.

Першы добры веласiпед хлопец купiў у 2016-м, але той быў прасцейшы за цяперашнi.

— А колькi гэты каштуе?

— Новы — каля 5000 рублёў.

На хобi столькi грошай не трацяць, толькi на стыль жыцця.

— Спачатку ездзiў без экiпiроўкi, — успамiнае Артур. — Рукi ў мазалях — купiў пальчаткi, пiць хочацца — усталяваў мацаванне для бутэлькi, а потым i шлем надзеў. Дзе можна, стараюся сэканомiць. Экiпiроўка, калi яе набываць у нашых магазiнах, дорага абыдзецца, таму шлем i абарону заказваю ў iнтэрнэце, з Еўропы i Кiтая. А мацаванне для лiхтара на шлеме сам надрукаваў на 3D-прынтары.

Узiмку, вядома, нямногiя катаюцца на веласiпедах.

Узiмку, вядома, нямногiя катаюцца на веласiпедах.

— Заўсёды радуюся, калi сустрэну iншага веласiпедыста ў такую пару: наш чалавек, — усмiхаецца Артур Бойка. — Але гэта рэдкасць.

I ў гэты ж момант мiма праязджае iншы «зiмовы» веласiпедыст. За рулём — Дзянiс. Яго веласiпед падрыхтаваны да зiмы капiтальна. На шыпаванай гуме, якой снежная скарынка па зубах. Шчыльныя рукавiцы мацуюцца прама да руля — цэлая сiстэма абагравання рук. Рама карбонавая — аблегчаная, а спецыяльны радар паказвае на мiнi-камп’ютары на рулi адлегласць да блiжэйшых аб’ектаў ззаду.

— Не схаваю, бываюць моманты, калi надакучвае карыстацца веласiпедам зiмой, — цяжка ўздыхае Артур Бойка. — Стамляе кожны раз ранкам пераапранацца на працы, занасiць веласiпед у кватэру, чысцiць яго ад снегу. На працы пакiдаю веласiпед на прахадной, праз гадзiну спускаюся прыбiраць адталую лужыну пад iм. Але калi мчу па веладарожцы, разумею: усе гэтыя дробныя нязручнасцi таго каштуюць.

ДАРЭЧЫ

Велаiнфраструктура Мiнска сёння: магiстральная веладарожка — 27 кiламетраў, дзве прагулачныя веладарожкi ў парку 900-годдзя Мiнска i Лошыцкiм парку, а таксама сумешчаныя пешаходна-веласiпедныя дарожкi працягласцю 196 кiламетраў. Для развiцця веласiпеднага руху ў Мiнску летась абнавiлi каля 15 000 квадратных метраў пакрыцця веладарожак, пры рамонце вулiчна-дарожнай сеткi ўладкавалi перасячэннi веласiпедных дарожак з праезнай часткай, бартавы камень панiзiлi ў 853 месцах. Таксама ў Мiнску рэалiзаваны праект па ўладкаваннi выдзеленых веласiпедных палос на праезнай частцы на вулiцы Веры Харужай з устаноўкай дэлiнiятараў, дарожных знакаў, святлафораў i нанясеннем дарожнай разметкi жоўтага i зялёнага колераў.
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter