Гостей экофестиваля в Свислочи ждут «болотный крокет» и «лесная рулетка»

Аб чым гамоняць пушчы?

Свіслацкі раён называюць варотамі Гродзенскай вобласці ў Белавежскую пушчу — пушчанскія лясы займаюць каля 40 % яго тэрыторыі. Нядзіўна, чаму менавіта тут праводзіцца абласны экалагічны фестываль «Гамоняць пушчы беларускія». Сёлета свята адбудзецца 15 жніўня. Месца сустрэчы — свіслацкі гарадскі парк імя графа Вінцэнта Тышкевіча. Тут будуць працаваць адразу некалькі святочных пляцовак.

У «пушчанскім казіно», паведамляе svisgaz.by, можна будзе пагуляць з міфалагічнымі героямі ў шахматы вялізнага памеру і пушчанскія карты, паспрабаваць шчасця ў «балотным кракеце» і «лясной рулетцы». Экалагічная пляцоўка прэзентуе незвычайнае «дрэва» і выставу пудзілаў жывёл і птушак. Грыбы-гіганты правядуць экаэкскурсію і прапануюць паспрабаваць грыбны суп. Таксама пройдуць спаборніцтва майстроў бодзі-арта, дэманстрацыя «касцюмаў» у гэтым стылі і майстар-клас па размалёўцы твару. Тут жа можна будзе сфатаграфавацца з мадэлямі ў вобразе экзатычных матылькоў.

Фото  БЕЛТА

На працягу дня ў парку будзе гучаць музыка. Гасцей парадуюць прафесійныя і аматарскія калектывы Свіслацкага і Гродзенскага раёнаў, ансамбль песні, музыкі і танца «Белыя росы», Нацыянальны акадэмічны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. Яркай часткай свята стане водна-праекцыйнае шоу «Запаведны напеў» са святочным феерверкам. 

mila@sb.by
Полная перепечатка текста и фотографий запрещена. Частичное цитирование разрешено при наличии гиперссылки.
Заметили ошибку? Пожалуйста, выделите её и нажмите Ctrl+Enter